Папа Бэнэдыкт 16 гаварыў з былым Прэзыдэнтам Ірану аб праблемах Блізкага Усходу
Сьвяцейшы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі, ў пятніцу 4-га мая, былога Прэзыдэнта
Ірану аятоляга Хаматі, які потым сустрэўся з кардыналам Бэртонэ, сакратаром стану,
ды з кіраўніком ватыканскае дыпламатыі арцыбіскупам Мамбэрті. Размовы- як інфармуе
Прэсавае Бюро Апостальскай Сталіцы- дазволілі заняцца значэньнем дыялогу паміж культурамі.
У часе сустрэчы абмеркавана таксама праблемы, якія перажываюць хрысьціянскія супольнасьці
на Блізкім Усходзе, ў гэтым таксама і ў Іране. Адносна сітуацыі на Блізкім Усходзе
зьвернута ўвагу на неабходнасьць рашучых ініцыятываў міжнароднае супольнасьці- такіх,
як уздымае цяпер на сустрэчы ў Шарм эль-Шэйк. Яны маюць на мэце ўзьняцьце перагавораў,
якія бяруць пад увагу правы ды інтарэсы усіх бакоў.