2007-05-03 13:21:14

Айцец Ягэр: хрысьціяне не хочуць эміграваць са Сьвятой Зямлі


Пасьлядоўнікі Хрыста, якія жывуць у Яго земскай бацькаўшчыне не жадаюць пакідаць гэтае краіны- так сьцвердзіў ён у інтэрв”ю для Ватыканскага Радыё. “Не можна гаварыць, што хрысьціяне са Сьвятой Зямлі хочуць яе пакінуць- сьцвердзіў Айцец Ягэр, францішканін са Сьвятой Зямлі. На акупіраваных тэрыторыях, насельніцтва перажывае вялікія цяжкасьці. Гэта тычыцца асабліва хрысьціянскіх сем”яў, якія ў гэтай цяжкай сітуацыі церпяць больш чым іншыя. Жыхары гэтых земляў жадалі б запэўніць большую бясьпеку і лепшую будучыню сваім сем”ям, сваім дзецям. Адсюль вынікае зьявішча эміграцыі. Часта з культурных, гістарычных і сямейных прычын ёсьць яна больш лёгкаю для хрысьціян чым для астатняга насельніцтва. “Хрысьціяне маюць часта з-за мяжою сваіх сваякоў. Знаходзяць там таксама супольнасьці аднаверцаў, якія змогуць ім даць падтрымку”- сказаў айцец Ягэр.
Айцец Давід Ягэр ёсьць ізраільскім гэбрэям, які прыняў хрысьціянства. Ён удзельнічае з касьцельнага боку ў ватыканска-ізраільскіх перагаворах.








All the contents on this site are copyrighted ©.