2007-05-02 14:58:11

Агульная Аўдыенцыя Папы у сераду 2-га мая


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. У Вечны Горад прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Можна сказаць, што Плошча Сьвятога Пятра была амаль поўнаю. Была гэта ўжо 17-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл прысьвечаны Айцам Царквы.
Працягваючы роздумы прысьвечаныя Арыгену Бэнэдыкт 16 прыпомніў сёньня значэньне ягонага навучаньня аб малітве і Касьцёле.
RealAudioMP3
У трактаце аб малітве гэты вядомы тэалог даказвае, што дзеля пазнаньня Сьвятога Пісаньня больш чым вывучэньне, патрэбным ёсьць роздум ды інтымная сувязь з Хрыстом. У часе малітвы- як зазначыў Арыген у пісьме да Рыгора- магчыма зразумець сэнс натхнёных Пісаньняў. Ён абвяшчаў, што дарогаю да пазнаньня Бога ёсьць любоў, якая пранікаючы малітву робіць, што Бог і чалавек стаюцца еднасьцю Духа.
Гаворачы аб Касьцёле- працягваў Сьвяцейшы Айцец у часе сёньяншняе аўдыенцыі- Арыген паклаў асаблівы націск на паўсюднае сьвятарства верных. Навучаў, што веруючыя ў Хрыста зьяўляюцца выбраным Народам- сьвятым, каралеўскім і сьвятарскім. У казаньні на тэму Сьвятарскае Кнігі, Арыген прымяняючы параўнаньні аб шатах сьвятароў, запаленых сьветачах, прыпомніў веруючым, што складаньне сьвятарскае ахвяры дамагаецца ад іх чыстаты сэрца, чуйнасьці, гатоўнасьці да сустрэчы з Госпадам. Пры гэтым неабходнаю ўмоваю ёсьць вера, жыцьцё Божым Словам і малітва.
Імкненьне да духоўнае дасканаласьці- сказаў на заканчэньне Папа Ратцынгэр- накрэсьленае Арыгенам, астаецца таксама і для нас сучаснікаў, важным і канкрэтным выклікам.

На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.