2007-05-01 12:16:27

Шырока адзначаецца 30-годдзе фотастудыі пры афіцыйным органе Ватыкана " Osservatore Romano (рымскі аглядальнік)". Прынагодна ў левым крыле каланады Базілікі Святога Пятра ў Рыме адкрытая выстава фотаматэрыялаў газеты.


5 раздзелаў фатаграфій прапануюць гледачам экскурс у гісторыю Святога пасаду і чалавецтва за больш чым 150 гадоў існавання самой газеты, і, асабліва, за апошнія 3 дзесяцігоддзі ў стылі фотапартрэтаў. Галерэя папаў Рымскіх уключае 11 з іх - ад Пія 9 да Бенедыкта 16. Яму і папярэдніку - незабыўнаму для сучаснікаў папу Яну Паўлу 2 прысвечаны асабліва шырокі раўздзел. Гледач знойдзе шмат цікавага і ў гістарычна аддаленым раздзеле, бо менавіта Фотаслужба Ватыкана хавае архіў фотаматэрыялаў і таксама Фонд Джордані - непаўторныя 500 тысяч кадраў жыцця каталіцкае Царквы. Цікава, што ватыканская газета дала сусветны доступ да большай часткі выставы, размясціўшы яе экспанаты на сайце Інтэрнета. Адрас: www.photo.va







All the contents on this site are copyrighted ©.