2007-04-30 13:36:54

Яшчэ перад пачаткам Новага году, у снежні, Папа Бенедыкт 16 накіраваў актуальнаму старшыні Еўрасаюза , канцлеру Германіі Ангеле Меркель ліст аб заданні ліквідацыі беднасці ў свеце.


У сувязі з Самітам вялікай Васьмёркі ў Хайлігендаме, дзе Германія як прымаючая краіна мае намер уключыць у парадак дня праблему беднасці ў свеце і асабліва ў Афрыцы, Папа зноў прыклікаў развітыя дзяржавы выканаць свае абавязкі ў адносінах краін 3 свету. Святы Пасад зноў апублікаваў прыпомнены ліст, у якім, у прыватнасці, гаворыцца, што ліквідацыя крайнай галечы да 2015 года з'яўляецца адной з найгалаўнейшых задач часу. Прыпомнім тут, што 800 млнаў чалавек на Зямлі галадаюць.
6 чэрвеня кіраўнікі вядучых краін свету спыняцца на гэтай язве чалавечага зграмаджання, якая нараджае канфлікты і ўплывае на самую сутнасць жыцця чалавецтва. Удзельнікі Саміта прыслухоўваюцца да парадаў кіраўніка Святога Пасаду. А Бенедыкт 16 канкрэтна ўказвае: для ліквідацыі галечы неабходна прадставіць бедным дзяржавам выгодныя ўмовы гандлю, якія б далі ім магчымасць выйсця на сусветныя рынкі. Папа указвае на неабходнасць хуткага, поўнага і безумоўнага скасавання буйных задоўжанасцей слабаразвітых дзяржаў. Асобна кажа пра чаканне буйных інвестыцый у галіну даследванняў і вырабу медыкаментаў для лячэння СНІДу і іншых цяжкіх хвароб. Неабходна наладжванне медыцынскіх і фармацэўтычных даступных тэхналогій, а таксама падрыхтоўкі спецыялістаў аховы здароўя на месцах.
Напрыканцы свайго пісьма, якое было накіравана спадарыні Меркель на Сусветны дзень міра і зараз зноў публікуецца Святым Пасадам, Свяцейшы Айцец заклікае да спынення як легальнага, так і нелегальнага гандлю зброяю, нелегальнага гандлю каштоўнымі элементамі сыравіны і высмоктвання капіталу з бедных краін у багатыя. Папа Бенедыкт таксама заклікае старшыню Еўрасаюзу прыкласці намаганні для стварэння ўмоваў добрага кіравання ў бедных краінах, а таксама ліквідацыі адмывання грошай і карупцыі. Хрысціянскі лідар запэўнівае, што вернікі розных краін гатовыя ўносіць свой уклад ў гэткую нялёгкую працу.







All the contents on this site are copyrighted ©.