2007-04-30 15:16:44

Меркаванне монс. Маркетто аб пастырскай працы ў аэрапортах.


“Мы лiчым, што абавязкам вернiкаў ёсць адказаць на тэрарыстычныя акты прабачэннем, але справядлiвасць павiнна быць асягнута пры пасрэднiцтве адпаведнага юрыдычнага працэса. У той жа час, мы ведаем, што iснуе доўг баранiць нас i ўсiх непавiнных асобаў, перад усiм у аэрапортах… i не забывацца, што права чалавека павiнны захоўвацца”, - заявiў монс. Агостiно Маркетто, Сакратар Папскай рады да спраў мiгрантаў i падарожнiкаў, пад час ХХIII мiжнароднага семiнара каталiцкiх капеланаў, якi праходзiў з 23 да 26 красавiка пад дэвiзам “Дыялог пастырскай дзейнасцi ў аэрапортах, як супрацьстаўленне тэрарызму”.
“Мы разумеем, - зазначыў арцыбiскуп Маркетто, - што толькi рэпрэсiўныя i караючыя метады не дастатковыя для супрацьстаўлення тэрарызму. Неабходна працаваць разам, каб асягнуць эфектыўных рэзультатаў”.
Падкрэслiўшы неабходнасць таго, каб прыхiльнiкi вялiкiх рэлiгiй свету “працавалi разам у галiне супрацьстаўлення тэрарызму, захоўваючы i распаўсюджваючы павагу да праў народаў”, ватыканскi дастойнiк выказаў пажаданне, каб згаданы семiнар даў магчымасць выпрацаваць агульны план дзеянняў у гэтай галiне ў будучынi.







All the contents on this site are copyrighted ©.