2007-04-30 13:38:51

Ватыкан: Папа Бэнэдыкт 16 высьвяціў на сьвятароў 22 нэфпрэзьбітэраў



У нядзелю раніцай 29-га красавіка Папа Бэнэдыкт 16 надзяліў, у часе Сьвятой Імшы адслужагай ў Базыліцы Сьвятога Пятра, сьвятарскія сьвядчыны 22-м дыяканам. У казаньні спаслаўся да Нядзелі Добрага Пастыра, якую ўшаноўваў Каталіцкі Касьцёл, менавіта ў мінулую нядзелю. Сьвяцейшы Айцец заахвоціў новых сьвятароў безупынна чэрпаць сілы з Эўхарыстыі. Гэтая “штодзённая школа сьвятасьці”- сказаў Папа- дапамагае адкрываць Божую любоў ды вернае перадаваньне яе ў жыцьці і душпастырскай працы. Далей прыпомніў, што прынятыя дыяканамі сьвятарскія сьвядчыны уключаюць іх у місію Хрыста. Будуць яе выконваць як цераз абвяшчаньне Божага Слова ( ў якім зьмешчанае Божае Каралеўства) так і цераз харчаваньне верных пры стале Ягонага Цела і Крыві.
Затым Папа Ратцынгэр сказаў, што Каталцікі Касьцёл у нядзелю 29-га красавіка ўшаноўвае Сусьветны Дзень Малітваў за Пакліканьні ды заахвоціў усіх да малітваў за сьвятароў і пра новых сьвятароў. Усе парафіі ды супольнасьці павінны пра гэта турбавацца.
Сярод новых сьвятароў высьвячаных Папам было 12-ць Італянцаў, двух філіпінцаў, па аднаму з Дамініканы, Эквадору, Гішпаніі, Калюмбіі, Пэру, Парагваю, Польшчы і Славакіі. Найстарэйшы з іх мае 51 год а наймалодшы 25-ць. Так для цікавасьці сярод новых сьвятароў ёсьць сын папскага фатографа Артуро Мары.








All the contents on this site are copyrighted ©.