2007-04-27 11:48:59

У Кiеве сустрэлiся прадстаўнiкi розных рэлiгiй.


Ва ўкраiнскай сталiцы 26 красавiка распачаўся саммiт па пытаннях мiра i талерантнасцi, у якiм прыймаюць удзел розныя палiтычныя i рэлiгiйныя дзеячы больш чым з дваццацi краiнаў свету. Асноўнае пытанне саммiта – пошук шляхоў узаемнага паразумення памiж прадстаўнiкамi розных веравызнанняў i канфесый шляхам вырашэння канфлiктаў. З мэтай заклiкаць да мiру ў адной залi сабралiся хрысцiяне, мусульмане i гебрэi.
Удзельнiкi канфярэнцыi лiчаць, што iх голас павiнны пачуць усе палiтыкi свету. Нельга падшурхоўваць людзей да канфлiктаў i войнаў, але, наадварот, трэба любым чынам прыкладваць намаганнi да мiру – гэта асноўны дэвiз спаткання.
У сустрэчы прыймаюць удзел галоўны рабiн Iзраiля, арабскi шэйх, кiраўнiк Армянскай Царквы, былы прэмьер-мiнiстр Пакiстана Беназiр Бхутто, экс-сакратар па ўнутранай бяспецы ЗША Том Рыдж, вядомы святар-эвангелiст Роберт Шулер, вiцэ-прэзiдэнт Акадэмii юдэйскiх, хрысцiянскiх i iсламскiх навук пры ўнiверсiтэте Лос-Анджелiса, а таксама кiраўнiкi розных рэлiгiйных i грамадскiх арганiзацый з усiх кантынентаў.
Удзельнiк саммiта, доктар Фаттаха Шодзiеў, лiчыць, што людзi, якiя сабралiся на саммiт, прадстаўляюць розныя рэлiгii, але iх аб’ядноўвае адно – адказнасць за будучыню i мiр на нашай планеце.
“Мы забавязаны дзейнiчаць разам”, - зазначыў Шодзiеў. На яго думку, сiтуацыя ў свеце складаная i супярэчлiвая. Разам з тым, ён упэўнены, што меркаванне аб тым, што тэрарызм – спроба мусульманаў выявiць уласную iдэнтычнасць абсалютна не верная.
“Экстрымiзм – гэта не частка мусульманскай рэлiгii. Мiльёны мусульманаў жадаюць мiра, свабоды i паважаюць iншыя рэлiгii. Такiх значна болей, чым радыкалаў, але адзiн радыкал можа выклiкаць шмат ахвяраў. Тэракты 11 верасня ў ЗША, тэракты ў Беслане, Мадрыдзе, Лондане – гэта звен’i аднаго ланцуга i яны паказалi, у якiм небяспечным свеце мы жывем”, - дадаў Шодзiеў.
Разам з тым ён падкрэслiў, што iдэялогiю фанатызма нельга знiшчыць забiўшы нейкага лiдэра. “Мы здолiм перамагчы толькi даказаўшы, што агульныя чалавечыя вартасцi больш важныя за экстрэмiзм”, - зазначыў Шодзiеў. Акрамя таго, ён упэўнены ў тым, што ў аснову барацьбы за мiр трэба пакласцi iдэю талерантнасцi ў вогуле i рэлiгii ў прыватнасцi.







All the contents on this site are copyrighted ©.