2007-04-27 11:48:37

Прэзiдэнт Украiны наведае Ватыкан.


23 красавiка Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка падпiсаў указ аб падрыхтоўцы яго вiзiта ў Ватыкан i Iтальянскую Рэспублiку 7-8 траўня бягучага года.
Як паведамляе Дэпартамент iнфармацыi УГКЦ, 7 траўня а 10 гадзiне ранiцы Прэзiдэнт Украiны спаткаецца з Дзяржаўным Сакратаром Ватыкана кардыналам Бертоне, а 11 гадзiне ён будзе прыняты Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI°. З моманту, калi Прэзiдэнт Юшчанка пакiне дзяржаву Ватыкан, пачнецца яго афiцыйны вiзiт у Iтальянскую Рэспублiку, пад час якога ён спаткаецца з Прэзiдэнтам Iталii Джорджам Наполетано.
У рамках падрыхтоўкi да вiзiта 24 красавiка, у памешканнi Украiнскага каталiцкага цэнтра iмя св. Сафii ў Рыме, адбылася сустрэча намеснiка кiраўнiка пратакольнага аддзела Прэзiдэнта Украiны i супрацоўнiкаў пасольства Украiны ў Iталii з кiраўнiцтвам згаданага цэнтра.
У праграме вiзiта запланавана наведванне Вiктарам Юшчанка храма св. Сафii, наведванне музея вядомага ўкраiнскага кардынала Язэпа Слiпога, спатканне з прадстаўнiкамi рэлiгiйных i грамадскiх арганiзацый Iталii.







All the contents on this site are copyrighted ©.