Чарговая дата Чарнобыля. Чарговы Чарнобыльскі Шлях пралёг па Мінску для тых, хто не
забыўся і хоча, каб не забываліся іншыя. Бо самыя трагічныя памылкі - гэта ісці па
закалдаваным коле, увесь час патрапляючы ў тую самую пастку: хлусні.
Пастку няпраўды -
ілжы на самым высокім дзяржаўным тады ўзроўні.Прыпомнім - Гарбачова - ў СССР і Слюнькова
- у БССР. Большасць ахвяр Чарнобыля - гэта людзі, што загінулі ці захварэлі дзеля
маўчанкі перапалоханых бюракратаў, якія думалі толькі аб тым, як улагодзіць начальства
ці застацца пры ўладзе. Большасць смярцей і страшэнных хвароб здарылася толькі таму,
што простыя людзі не зачыніліся ў хатах і не вывезлі адразу ж, яшчэ ў красавіку 1986-га
дзяцей, хаця б на першыя 10 дзён радыёактыўнага йодавага снегу і дажджу. Прыпомнім
тут і імя Андрэя Сахарава - менавіта гэты вучоны і змагар з хлуснёй на адной шостай
частцы планеты , разам з іншымі знаўцамі сітуацыі - у прыватнасці, нашымі беларускімі
выдатнымі навукоўцамі на чале з тагачасным кіраўніком Інстытута ядзернай фізікі АН
БССР, усім калектывам, што эксперыментаваў у Соснах, - настойвалі на адсяленні людзей
не з 30км, але з дзесяціразова большай плошчы ў незаселеныя сельскія зоны, у занядбаныя
вёскі - але цэлымі грамадамі, цалкам, "усім мірам". Аднак кіруючыя нявежды тады прымусілі
людзей да ,можна сказаць, эміграцыі - расцярушылі па гарадах СССР, нанеслі дадатковыя
душэўныя раны. Менавіта Чарнобыль прывярнуў і гады дзяржаўнага марадзёрства, што пачаліся
пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і завершыліся толькі пасля 2-й Сусветнай вайны. Усё
гэта таксама ўрокі Чарнобыля. Але ці іх хтосьці вывучыў? Як кожная катастрофа, гэтая
апакаліптычная "горкая трава" сталася цукрам для некаторых, хто пажывіўся і жывіцца
дагэтуль на бядзе. Хачу таксама прывесці тут цытату з сацыялагічнай публікацыі ў
часопісе "Нёман" спадара Е.Бабосава:"Чарнобыльскі сіндром і ядзерная энергетыка" -
...Адзначым таксама недастатковую інфармаванасць спецыялістаў, якія ўплываюць на прыняццё
рашэнняў у галіне ядзернай энергетыкі (41,3 працэнтаў экспертаў лічаць, што яны кіруюцца
кан'юнктурнымі і эмацыянальнымі ацэнкамі)...дык можна выказаць сумніў у здольнасці...
прыняць правільнае рашэнне аб найбольш рацыянальных шляхах пераадролення энергетычных
цяжкасцей... Давдадзім тут яшчэ, што Чарнобыльская АЭС, хаця і спынена, але працягвае
заставацца нашым мясцовым Везувіем. Як той славуты вулкан, і 3 і 4 энергаблокі могуць
прачнуцца. Не дай Божа! Нельга прывыкаць да і'х існавання, неабходна не стамляцца
шукаць праўдзівай інфармацыі аб сітуацыі ў ядзерных праграмах на нацыянальным і інтэрнацыянальным
ўзроўнях. Менавіта пра гэта і прыпамінаюць сёння ўдзельнікі многіх акцый, у тым ліку
і ўдзельнікі Чарнобыльскага шляху, які выбралі сваёй эмблемай Лысага Вожыка.