2007-04-26 15:44:23

Праблема педафiлii ў Iталii.


У Iталii выказваецца занепакоенасць з нагоды выпадкаў гвалту ў адносiнах да непаўналетнiх: з 1983 да 2006 года прапалi 34 дзiцяцi. З 1969 года да нашых дзён 18 дзяцей былi забiты педафiламi. Асацыяцыя “Meter”, якую ўзначальвае святар Дi Ното, паведамiла iтальяскiм уладам аб тым, што ў мiнулым годзе яе супрацоўнiкi зрабiлi заяву ўладам на 9.872 сайта педафiлiчнага-парнаграфiчнага характара. У той жа час паведамляецца, што з 1995 года такiх сайтаў знайдзена каля 162 тысяч. З гэтай нагоды ў вязнiцы апынулася 166 асобаў, а 3.483 асобаў былi абвiнавачаны за ўтрыманне i распаўсюджванне матэрыялаў педафiлiчна-парнаграфiчнага характара.
Iнiцыятывы асацыяцыi “Meter” падтрымлiваюцца Прэзiдэнтам Iталii Наполетано, старшынёй Сената Марiнi i кiраўнiком Палаты дэпутатаў Iталii Бертiноттi.
Каля дваццацi дыяцэзiй i каля тысячы парафiй вырашылi правесцi шэраг малiтваў за спыненне гэтай з’явы.
Бiскуп горада Рымiнi, монс. Де Нiколò, заклiкаў каб “Царква засяродзiла ўвагу на адносiнах да дзетак, ужываючы для гэтага ў сваёй пастырскай i малiтоўнай актыўнасцi ўсе свае здольнасцi”.
Таксама каля трыццацi асацыяцый выказалi сваю згоду асацыяцыi “Meter” прыняць удзел у правядзеннi “Дня памяцi аб дзетках, якiя зрабiлiся ахвярамi гвалту”, пад час правядзення якога будуць дэманстравацца адпаведныя плакаты i будзе паказаны фiльм “Цiхi холокауст. Якi не здарыцца болей нiколi”, прысвечаны ахвярам гвалту.







All the contents on this site are copyrighted ©.