2007-04-25 14:28:45

"Тыдзень жыцця" - так называюцца бягучыя 7 дзён, якія грамадства, рэлігійныя супольнасці і палітыкі Германіі прысвячаюць дзецям. Адкрыў тыдзень біскуп Ротэнбургу монс Фюрст падчас Святой Імшы.


Экуменічнай малітвай разам са святарствам і вернікамі Лютаранскай Царквы Германіі адкрылася сумесная акцыя па прыцягненню ўсеагульнай увагі да дзяцінства, якое сёння пагрожанае не толькі старымі, але і зусім новымі, раней невядомымі небяспекамі. Як заявіў монс. Фюрст, аніякая палітыка не мае будучыні, калі не трымае ў цэнтры дзяцей: без іх няма шляхоў да будучыні. Каталіцкі пралат моцна падкрэсліў, што "самая доўгатэрміновая і самая эфектыўная палітыка будучыні - любоў і клопат да дзяцей". Да 28 красавіка працягнецца гэтая, багатая на разнастайныя мерапрыемтсвы, акцыя.Сёлетні дэвіз Тыдня жыцця - "У будучыню - з дзецьмі!"







All the contents on this site are copyrighted ©.