Патрыярх Рыгор 3 , галава Мелькіцкай грэка-каталіцкай Царквы, упэўнены, што ўсе хрысціянскія
Цэрквы Еўропы павінны прыкладаць большыя намаганні для асягнення міра на Блізкім
Усходзе.
Святая Зямля - гэта таксама зямля ўсіх хрысціянаў.Так сцвердзіў Рыгор 3, выступаючы
са сваімі прамовамі ў некалькіх гарадах Швейцарыі. Ён падкрэсліў для слухачоў Цюріха,
Санкт-Галена і Айнзідэльна, што для арабскага свету хрысціяне ў пэўнай ступені з'яўляюцца
сумленнем і, такім чынам, надзеяй на доўгачаканы супакой. Ідэі хрысціянства, якія
палягаюць у аснове еўрапейскай дэмакратыі, маглі б стацца асновай для асягнення свабоды
ў гарачым рэгіёне, бо яны адстойваюць такія каштоўнасці, як талерантнасць, шчырасць,
павагу для жанчын, свабоду сумлення і веравызнання. Герарх моцна заклікаў усіх еўрапейскіх
хрысціянаў не ленавацца і ўносіць пасільны ўклад у здабыццё міра, бо святая Зямля
- таксама іхная зямля, на ёй небходна ўсталяваць мір!