23 красавiка, па жаданню Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°, Пасол Iрака пры Святым Пасадзе,
сп. Iзмаiл Йалда, быў узнагароджаны Вялiкiм Крыжом Пiя IX°. Узнагарода была прымеркавана
да даты другога года пантыфiкату Папы. Паведамляецца, што прадстаўнiк Iрака пры
Ватыкане ўзнагароджаны за нястомныя высiлкi ў галiне наладжвання адносiнаў памiж Ватыканам
i Iракам i за арганiзацыю здаровага дыялога памiж прадстаўнiкамi розных рэлiгiй. У
сваю чаргу Пасольства Iрака выказала Бенедыкту XVI° падзяку за трывалую падтрымку
iракскага народа ў яго малiтвах за мiр у гэтай краiне. У заяве iракскага пасольства
выказваецца пажаданне, каб Усемагутны Бог даў Свяцейшаму Айцу добрае здароў’е, сiлы
i мудрасць у выкананнi яго служэння ў тым, што тычыцца асягнення справядлiвасцi, роўнасцi
i мiру для ўсяго чалавецтва.