2007-04-25 14:34:35

На спатканне са Свяцейшым Айцом прыязджае шмат людзей.


Амаль тры з паловай мiльёна вернiкаў прынялi ўдзел у аудыенцыях i Богаслужбах Бенедыкта XVI° на працягу другога года пантыфiкату Папы. Аб гэтым паведамiла Прэфектута Апостальскай сталiцы. За гэты перыяд 1.020.600 асобаў прысутнiчала на генеральных аудыенцыях, якiя адбываюцца практычна кожную сераду, 351.000 – на асабiстых аудыенцыях; 536.000 - на лiтургiчных Богаслужбах i 1.460.000 чалавек – на нядзельных малiтвах “Анёл Паньскi”.
У першы год пантыфiкату ў спатканях са Свяцейшым Айцом прынялi ўдзел 4 000.000 чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.