2007-04-25 14:43:48

Агульная аўдыенцыя Папы Бэнэдыкта 16 у сераду 25 красавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. У Вечны Горад прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Можна сказаць, што Плошча Сьвятога Пятра была амаль поўнаю. Была гэта ўжо 16-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
Сёньняшняя катахэза Сьвяцейшага Айца была прысьвечана Арыгену з Александрыі. Хаця не прызнаецца за Айца Царквы быў вялікім тэалогам – сказаў Папа ў часе сёньняшняе катахэзы- да якога навуковае спадчыны спасылаюцца навукоўцы, пачынаючы ад першых стагоддзяў аж да сучаснасьці.
RealAudioMP3
Маючы 17-ць гадоў заахвочваў свайго бацьку Леанідаса, каб у абліччы сьмерці вытрымаў пры Хрысьце.
Мучаніцтва бацькі таксама і яго напоўніла жаданьнем аддаць жыцьцё за Ісуса. Прызнаваў аднак – сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16- што больш чым мучаніцтва прыносіць хвалу Хрысту жыцьцё згоднае з пасланьнем Эвангэльля.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.