У Мiлане прайшло спатканне прадстаўнiкоў мясцовага Каталiцкага унiверсiтэта i i Маскоўскага
унiверсiтэта мiжнародных зносiнаў.
23 красавiка ў Мiлане была падпiсана супольная заява прадстаўнiкамi мясцовага Каталiцкага
унiверсiтэта, Маскоўскага дзяржаўнага дыпламатычнага унiверсiтэта (МГИМО) i асыцыяцыяй
“Сафiя”. Дамова была падпiсана ў вынiку шэрагу спатканняў якiя праходзiлi ад 15
красавiка ў Рыме пад дэвiзам “Resurrexit, sicut dixit! Мiсыя Царквы ў сучасным свеце”. Пад
час спаткання 23 красавiка, якое прайшло пад дэвiзам “Хрысцiянства i унiверсiтэт”,
спадар Анатоль Таркуноў (рэктар згаданай маскоўскай навучальнай установы) гаварыў
аб магчымасцях друкавання некаторых прац як на рускай, так i на iтальянскай мовах.
Мяркуецца, што ўжо ў кастрычнiку бягучага года будзе праведзена спатканне з удзелам
расейскiх i iтальянскiх прадпрыймальнiкаў на тэму “Асоба, як цэнтр прадпрыймальнiцкай
дзейнасцi”. Спадар Лоренцо Орнагi, рэктар Каталiцкага унiверсiтэта, падкрэслiў, што
“хрысцiянства i унiверсiтэтскi свет вельмi злучаны, але яшчэ некалькi гадоў таму гэта
выклiкала некаторы сумнiў. Сёння ж гэта сiтуацыя на мiжнародным узроўнi змянiлася”.
Кiраўнiк РПЦ для вернiкаў у Францыi, Швейцарыi i Iталii, архiепiскап Iнакентый
з задавальненнем успрыняў рашэнне двух рэктараў, бо яны, на ягоную думку, “прадэманстравалi,
што разумеюць важнасць шчыльнай сувязi памiж развiццём Еўрапейскага кантынента, распаўсюджваннем
i ўмацаваннем хрысцiянскiх вартасцяў”.