2007-04-23 14:18:19

У днях 21-22 красавіка Папа Бэнэдыкт 16 наведаў італьянскія дыяцэзыі Віджэвано і Павію


Гэта было чацьвёртае Апостальскае Падарожжа Папы на тэрыторыі Італіі.
Сьвятая Імша на цэнтральнай плошчы гораду Віджэвано была галоўным пунктам візіту Сьвяцейшага Айца ў гэтым горадзе. “Тут ад Віджэвано, адзінай дыяцэзыі рэгіёну Лёмбардыя, якую не адведаў мой пашаны годны папярэднік Ян Павал ІІ, я жадаў пачаць гэтую маю пілігрымку ў паўночную Італію”- сказаў Бэнэдыкт 16 вітаючы жыхароў гэтага гораду. У казаньні Папа Ратцынгэр заахвоціў царкоўную супольнасьць Віджэвано да праяўляньня паслухмянасьці Хрыстым словам: “Закінтце сеткі” цераз канкрэтнае ажыцьцяўляньне пастановаў Дыяцэзальнага Сыноду, які адбыўся 8-м гадоў таму назад.
Першым пунктам другога дня візіту Папы ў Павію было наведаньне клінікі ўнівэрсытэту Сан Матэо, дзе сустрэўся з хворымі, іхнімі сямейнікамі ды мэдычным пэрсаналам. Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў у часе сустрэчы, што бальніца гэта ў нейкім сэнсе “сьвятое” месца. З аднаго боку зазнаецца там ломкасьці чалавечае натуры, але таксама вялікага патэнцыялу і багацьця чалавечага генія ды тэхнікі, якая служыць жыцьцю. Выказваючы прызнаньне асягненьням ў мэдыцыне Папа падкрэсьліў неабходнасьць пашаны асноўных вартасьцяў.
Затым Сьвяцейшы Айцец адправіўся да садоў Кадегіі Сьвятога Карла Боромэо дзе адслужыў Сьвятую Імшу. На ёй прысутнічала больш за 20-ць тысяч вернікаў. Тут у Павіі спачываюць мошчы Сьвятога Аўгустына, славутага біскупа Гіппоны. “Ён асягнуў апошнюю ступень пакорнасьці- сказаў Папа ў казаньні. Не толька дзеля ўключэньня сваёй вялікай думкі ў пакорную веру Касьцёла. Не толькі дзякуючы свайму простаму прапаведваньню ды пакорнасьці прызнаньня, што як яму самому так і ўсяму Касьцёлу, пастаянна была і ёсьць патрэбная дабрата Бога, які прабачае.
Нядзельную Эўхарыстыю ў Павіі закончыла адгаварэньне паўднёвае малітвы вялікоднага пэрыяду “Каралева Неба”. У сваёй прамове Папа заахвоціў моладзь ісьці за Ісусам і ставацца Яго прыяцелямі.
RealAudioMP3
Гэта радасьць Пятра і другіх Апосталаў, Сьвятых усіх часоў. Далей Папа прызнаў, што гэтая радасьць пабудзіла яго напісаць кніжку “Ісус з Назарэту”. “Для маладога пакаленьня яна вымагаючая, але міма ўсяго перадаю яе вам, каб суправаджала ў веры будучыя пакаленьні”- сказаў Бэнэдыкт 16.
Пасьля абеду Сьвяцейшы Айцец наведаў Унівэрсытэт у Павіі. У сваёй прамове прыпомніў, што ў мурах яго знайшліся калісьці такія сьвятыя, як Мікэле Гліслеры ( будучы Папа Пій 5) ці Караль Боромэо, а ў навейшых часах Джанна Бэрэтта Молля.
Апошнім пунктам пілігрымкі было адслужэньне Вячэрні ў аўгустыяньскай Базыліцы Сьвятога Пятра “ін Чэль д’Оро”. У ёй знаходзіцца гроб Сьвятога Аўгустына. Бэнэдыкт 16 сказаў, што прыбыў у Павію не толькі таму, каб у імені Усяго Каталіцкага Касьцёла скласьці пашану аднаму з яго найбольшых “Айцоў”. Жадаў таксама даць выяўленьне сваёй асабістай пашаны і прызнаньня камусьці, хто адыграў так важную ролю ў ягоным жыцьці як тэалога і біскупа, але больш яшчэ як чалавека і сьвятара.
Папа памаліўся пры гробе Сьвятога Аўгустына. Выходзячы са сьвятыні паблаславіў краевугольны камень пад культурны цэнтр імя Бэнэдыкта 16-га. Закон айцоў Аўгустынянаў вырашыў пабудаваць яго дзеля ўвекавечаньня гэтага візіту Папы Бэнэдыкта 16-га як і свайго 750-ці годдзя існаваньня.
Паломніцтва Папы закончылася ў нядзелю вечарам 23-га красавіка. Наступнае Апосьтальскае Падарожжа Сьвяцейшага Айца адбудзецца ў месяцы маі ў Бразылію.








All the contents on this site are copyrighted ©.