2007-04-23 14:15:38

"За падтрымку жыцця і сям'і ў Еўропе" - так атоесамліваецца прэмія св. Бенедыкта, заснаваная каталіцкім рухам "Жыццё і сям'я" італьянскага горада Субіяко.Яе сёлета ў 7 раз ўручылі нарвежскай дзеячцы Яне Холан Матларі.


А 6-ю атрымаў кард.Язэп Ратцынгер вясмной 2005 года, калі яшчэ быў прэфектам Кангрэгацыі навучання веры, і праз кароткі час быў выбраны на Папу, выбраўшы імя Бенедыкта. Прэмія св. Бенедыкта уручаецца ў манастырs св. Схаластыкі ў самім Субіяко, больш вядомым як горналыжны курорт. Цяперашняя прэміянтка Яна Холан Матларі - выдатная фігура палітычна-грамадскага жыцця Нарвегіі. Як адзначваецца ў абаснаванні прэміі, гэтая жанчына выяўляе сабою прыклад "жаночага генія", значыцца таго, якою можа быць жонка, маці, дзяржаўны дзеяч, - так неабходныя для гуманізацыі грамадства.
Яна Холан Матларі нарадзілася ў 1957 годзе, у 25-гадовым узросце прыняла каталіцкую веру. Матларі - маці 4 дзяцей, працавала намеснікам міністра замежных спраў Нарвегіі, з'яўляецца выкладчыкам універсітэта Осло. Спадарыня Матларі - член Папскай рады па пытаннях сям'і і Папскай рады "Справялівасць і мір".







All the contents on this site are copyrighted ©.