2007-04-20 15:04:27

У Кiеве пройдзе канфярэнцыя, якая тычыцца праблемаў злучаным са СНIДам.


Назва канфярэнцыi “Стыгма цi салiдарнасць? Новыя выклiкi перад Царквой у адказ на распаўсюджванне СНIДу ў Еўропе”. Канфярэнцыя будзе праходзiць 24-26 красавiка пры фiнансавай падтрымцы розных мiжнародных дабрачынных каталiцкiх арганiзацый.
Як паведамляецца на сайце дабрачыннага фонда “Caritas” Украiны, удзельнiкi канфярэнцыi будуць прадстаўлены двума групамi: адна з якiх уключае ў сябе людзей, што працуюць у галiне стратэгiчнага планавання (тут збяруцца разам дэлегаты ад Бiскупскiх канфярэнцый Еўропы i кiраўнiкi нацыянальных арганiзацый “Caritas” Еўропы). Iншая група – гэта людзi, якiя маюць вялiкi практычны i тэхнiчны вопыт працы ў галiне па нагляду за хворымы так званай “чумой ХХ стагоддзя”.
СНIД застаецца адной з самых важных праблемаў здароў’я ў Еўропе, але пандэмiя гэтага захворвання выйшла за межы толькi медычнай праблемы i набыла рысы сацыяльна-эканамiчнага крызiса. Асаблiва ўражваюць памеры пандэмii ў краiнах Цантральнай i Усходняй Еўропы, а таксама ў краiнах былога Савецкага Саюза ў Сярэдняй Азii. Там не дастаткова надаюць увагi сацыяльнаму вымярэнню з яго спецыфiчнымi складаючымi. Гэта пандэмiя, акрамя таго ставiць важны пастаральны выклiк Царкве ва ўсiм свеце.
Адной з галоўных мэтаў канфярэнцыi будзе абмеркаванне праблемы распаўсюджвання ведаў сярод святароў i царкоўных арганiзацый як адпаведным чынам ставiцца да хворых на СНIД, бо часта галеча робiцца асноўным фактарам, якi прыводзiць чалавека да гэтай хваробы, якая вядзе да сацыяльнай маргiналiзацыi, а сацыяльная iзаляцыя часта служыць нагодай для галечы.
Такiя сацыяльныя выявы ўплыву СНIДу традыцыйна з’яўляюцца сферай дзейнасцi арганiзацыi “Caritas”. Iснуе неабходнасць абмеркавання гэтых праблемаў у стратыгiчны, добра скаардэнаваны транснацыянальны спосаб, зрабiўшы нацiск на сацыяльнай аснове праблемы.
Канфярэнцыя таксама накiравана на забяспечэнне магчымасцi яе ўдзельнiкам падзялiцца вопытам i далучэннем “Caritas” i iншых каталiцкiх дабрачынных арганiзацый, якiя працуюць у згаданай вышей галiне.
Акрамя таго, удзельнiкi канфярэнцыi зробяць аналiз i акрэсляць наступныя крокi стратэгii супрацоўнiцтва фiлiалаў “Caritas” у розных краiнах Еўропы.
Па меркаванню арганiзатараў спаткання, ёсць важным i сымвалiчным арганiзаваць падобную Канфярэнцыю менавiта ва Украiне, дзе СНIД набывае пагражаючыя памеры.







All the contents on this site are copyrighted ©.