2007-04-20 14:48:37

Пасхальныя яйкі , якія раздаваліся на хрысціянскіх багаслужбах, упрыгожваюць дамы індыйцаў. Прычым, не толькі нешматлікіх пакуль вернікаў, але і прадстаўнікоў іншых рэлігій. На знак салідарнасці людзі розных веравызнанняў прысутнічаюць у гэты перыяд у каталіцкіх храмах.


Так, у Нью-Дэлі пасхальную багаслужбу ўзначальваў прэзідэнт нацыянальнай Біскупскай Канферэнцыі кард. Тэлесфор Топпо.
"Уваскрасенне Хрыста - гэта цэнтральная падзея хрысціянства. Хрыстус Ўваскрослы адкрыў нам , што любоў і ахвяра навяртаюць нас". Кардынал прыклікаў усіх жыхароў дыяцэзіі жыць новым жыццём - у духу адзінства, міра і праўды. Асабліва зараз, у абліччы пагрозаў тэрарызму, якому неабходна супрацьставіцца па хрысціянскіх запаветах. Пасха - гэта святло, якое рассейвае цемру ўнутры чалавецтва. Яна супрацьставіцца злу - як у абліччы тэрарызму, так і ў абліччы разнастайных культаў, у прыватнасці, культу асобы. Дык кардынал прыклікаў усіх сваіх вернікаў смела аб'яўляць вялікую пасхальную навіну . " Хто веруе ў Госпада Ўваскрослага, павінен мець мужнасць заяўляць пра гэта цэламу свету. Мы павінны падзяляць надзею, паходзячую з Яго Ўваскрасення, з усімі тымі, хто яшчэ не ведае Хрыста." Індыйскі кардынал запрасіў усіх вернікаў не мець страху і аб'яўляць вялікія падзеі, спалучаныя з Эвангельскім дабравешчаннем усім людзям на Зямлі.







All the contents on this site are copyrighted ©.