2007-04-20 15:05:54

На думку а. Кобiя ў Iраку трэба зрабiць федэральную сiстэму-.


- Трагедыя, у якой штодзённа жыве iракскi народ, “ патрабуе, каб Царква працягвала не толькi падтрымлiваць пакутуючых ад гэтай вайны, але таксама баранiць iх i ўмешвацца ва ўсе iнiцыятывы накiраваныя на карысць мiру”. Аб гэтым заявiў у гэтыя днi святар Самуэль Кобiя, Генеральны сакратар Экуменiчнай рады Цэркваў выказваючы спачуваннi з нагоды забойстваў i зруйнаванняў, якiя маюць месца ў Iраку.
Выказваючы задаволенасць супрацьстаўленню насiльлю ва ўсiм свеце, а. Кобiя запрашае хрысцiянаў малiцца Богу, каб “войны скончылiся i ўсталяваўся мiр у справядлiвасцi i годнасцi”.
“У сучасны момант, - зазначыў а. Кобiя, - Iрак знаходзiцца ў сiтуацыi вялiкiх беспарадкаў”, якiя могуць прывесцi да яшчэ большага хаасу”. Выхадам з гэтай сiтуацыi можа быць стварэнне ўрадавай федэральнай сiстэмы, якая будзе адпавядаць iнтэрэсам трох грамадаў – сунiтаў, шыiтаў i курдаў, каб пазбегнуць хаасу, пралiцця крывi…” i ўсталяванню мiру”.







All the contents on this site are copyrighted ©.