2007-04-19 13:59:32

Праграма візіту Папы Бэнэдыкт 16 у італьянскія мясцовасьці Віджэвано і Павію



Дыяцэзыі Віджэвано і Павія паінфармавалі аб праграме візіту Сьвяцейшага Айца да гэтых гарадоў, што адбудзецца ў днях 21-22 красавіка, сёлета.
І так, у суботу 21-га красавіка, Папа прыляціць у Віджэвано каля гадзіны 17-ё паводле рымскага часу. Зараз жа пасьля прылёту адслужыць Сьвятую Імшу на цэнтральнай Плошчы Гораду.
Пасьля Літургіі Бэнэдыкт 16 адправіцца ў Павію, дзе прывітальныя ўрачыстасьці ёсьць прадбачаныя каля гадзіны 21-й. Ноч Папа правядзе ў Біскупскай Курыі гораду Павія.
У нядзелю 22-га красавіка, раніцай, Сьвяцейшы Айцец наведае гарадзкую клініку Сьвятога Матэя. А гадзіне 10.30 Папа адправіць урачыстую Эўхарыстыю ў садах Калегіі Сьвятога Карла Барамэа. Пасьля абеду, каля гадзіны 16-й наведае павійскі Унівэрсытэт, каб потым адслужыць Вячэрню ў тамашняй Базыліцы Сьвятога Пятра. У ёй знаходзіцца гроб Сьвятога Аўгустына.
Позным вечарам, у нядзелю 22-га красавіка, Папа вернецца ў Рым.








All the contents on this site are copyrighted ©.