2007-04-18 14:40:07

Ісламскія рэлігійныя дзеячы выказаліся ў сваім віншаванні для папы Рымскага аб неабходнасці братэрства між хрысціянамі і мусульманамі. Гэта тыя высокія прадстаўнікі Іслама, што маліліся ў часе Пасхі у катэдры Кіркука.


У сваім святочным пасланні Бенедыкту 16 яны падкрэслілі павагу за тое, што Папа "нястомна працуе дзеля міра і дабра ўсяго чалавецтва"
6 суніцкіх і шыыцкіх імамаў маліліся разам з хрысціянамі да Бога адзінага, каб Бог падарыў мір і бяспеку Іраку, у часе Пасхальнай Імшы. Яе адцэлебраваў арцыбіскуп Луіс Сако ў халдэйскім старажытным абрадзе. Ад Страснога Тыдня ў Кіркуку знаходзіцца запрошаная м.Луісам Сако і Цэнтрам па вывучэнні і даследванняў Усходу лівано-іракская група дружбы з лібанскага горада Анціліас. Іх прымаюць тут з вялікай шчырасцю і гасціннасцю."Бог стварыў нас рознымі, - зазначыў у сваім прывітанні каталіцкі дзеяч, зваяртаючыся да гасцей і гаспадароў. -Гэта - дзеля таго. каб сустрэцца з намі і каб мы на завершанне жыцця асягнулі галоўнай мэты. якою ёсць Бог Адзіны." М. Сако выявіў разнастайнасці Іслама і хрысціянства і таксама агульныя рысы двух монатэістычных рэлігій. Ён падкрэсліў, што і святары, і імамы маюць абавязак гаварыць словы дабра і рабіць гэта яскрава і выразна, каб людзі чулі і разумелі іх з радасцю.







All the contents on this site are copyrighted ©.