2007-04-18 14:22:44

У Львове сустрэлiся капеланы унiверсiтэтаў Еўропы.


13-15 красавiка ў Львове прайшло чарговае паседжанне чарговага унiверсiтэтскага капеланства Еўропы, пад час якога была прынята канчатковая праграма сiмпозiума “Новы гуманiзм для Еўропы, уклад унiверсiтэтаў”.
Удзельнiкi паседжання з’яўлялiся прадстаўнiкамi Кангрэгацыi да спраў каталiцкага выхавання i культуры, Рымскага вiкарыята, Еўрапоейскай суполкi, а таксама тэолагi з Iталii, Гiшпанii, Вялiкабрытанii, Германii, Францыi, Польшчы, Славакii, Румынii, Расii i Украiны.
Удзельнiкi спаткання Каардынацыйнага камiтэта наведалi Львоўскi нацыянальны унiверсiтэт iмя Iвана Франко, Украiнскi каталiцкi унiверсiтэт, Украiнскi нацыянальны музей iмя мiтрапалiта Андрэя Шэптыцкага i Украiнскi нацыянальны тэатр оперы i балета iмя Саламii Крушэльнiцкай.
Спатканне завершылася архiрэйскай Богаслужбай у храме Найсвяцейшай Еўхарыстыi, якую ўзначалiў грэка-каталiцкi епiскап Дыянысiй Ляховiч.
Каардынацыйны камiтэт унiверсiтэтскага капеланства Еўропы створаны па iнiцыятыве ватыканскай Кангрэгацыi да спраў каталiцкага выхавання i Рымскага вiкарыята. Яго ўзначальвае монс. Лоренцо Леўцi. Згаданы камiтэт апрацоўвае метадычныя напрамкi, развiццё i ўвядзенне унiверсiтэтскага капеланства ў розных унiверсiтэтах Еўропы.







All the contents on this site are copyrighted ©.