Свяцейшы Айцец прыняў дэлегацыю з Канстантынопальскага патрыярхата.
На сваi 80 угодкi з дня нарадження Свяцейшы Айцец спаткаўся з мiтрапалiтам Пергамскiм
Янам Зiзiўласам, якi прывез вiншавальны лiст ад Канстантынопальскага Патрыярха Барталамея
I°. Згодна заявам, зробленым мiтрапалiтам, Патрыярх у сваiм лiсце прапануе Папе
падтрымаць спатканне, якое адбудзiццца 7-15 кастрычнiка ў вядомым iтальянскiм горадзе
Равенна. Запланавана, што згаданае спатканне будзе пачаткам працоўнай сэсii каталiцка-праваслаўнай
камiсii па богаслоўскаму дыялогу. Грэцкi мiтрапалiт зазначыў, што на згаданым
спатканнi будуць прысутнiчаць прадстаўнiкi практычна ўсiх праваслаўных Цэркваў. “Мы
ўсе маем адну i тую ж веру, тыя ж традыцыi. Больш важным пытаннем, якое нам трэба
вырашыць, ёсць першынства бiскупа Рыму, значыць ролю Папы”, - сказаў мiтрапалiт Зiзiўлас
у iнтэрв’ю ўплывовай iтальянскай газеце “”La Repubblica”. “Для некаторых гэта
праблема не мае вырашэння”, - дадаў грэцкi мiтрапалiт. – Аднак, я лiчу, што рашэнне
можа быць знойдзена”. Мiтрапалiт Зiзiўлас адзначыў: “Праблема ў тым, што трэба
акрэслiць месца бiскупа Рыма ў структуры сусветнай Царквы. Праваслаўныя падрыхтаваны
да прыняцця iдэi агульнага верхавенства i тое, што згодна канонам старажытнай Царквы,
бiскуп Рыма з’я’ляецца “галоўным””. Згодна праваслаўнай канцэпцыi, - паяснiў грэцкi
мiтрапалiт, - менавiта агульны галава заўсёды прыймае рашэннi ва ўзгодзе з сынодамi
розных Цэркваў.