2007-04-17 14:35:00

Працягваюцца святкаванні 80-годдзя Папы Ратцынгера. Таксама і таму, што ён не паспеў за папярэдні ягонаму юбілею тыдзень прыняць усе віншаванні на свой адрас.


Так, напрыклад, расейская мастачка Наталля Царкова, афіцыйная партрэтыстка Папы Яна Паўла 2-га, па заказу музеяў Ватыкана напісала партрэт Бенедыкта 16. Як толькі яго ўручаць, мы раскажам аб гэтым падрабязней. RАІ - тэлерадыёкамітэт Італіі, прысвяціў гэтаму падарунку свой рэпартаж. . А папярэдне духоўны партрэт убачылі еўрапейскія гледачы па каналах 1 праграмы італьянскага тэлебачання .На працягу 2 вечароў былі паказаны 2 серыі па 50 мінут дакументальнага фільма аб жыцці і дзейнасці цяперашняга Папы. Пачынаючы ад нараджэння 16 красавіка 1927 года у баварскім Марктлі-ам-інні да нашых дзён аўтары прасачылі за кожным днём чалавека, які напраўду лічыць і ажыццяўляе асабісты наказ аб тым, што "душа забавязана працаваць і ў ноч і удзень". Сябры Язэпа Ратцынгера прадставілі здымачнай групе унікальныя матэрыялы. Незвычайным сталася і тое, што аператарам фільма ўпершыню ўдалася "зазірнуць" у асабістыя пакоі Папаў Рымскіх, з якіх большасць апоўнія 500 гадоў жыве ў Апостальскім Палацы. Менавіта з вокнаў бібліятэкі гэтага Палацу Папы звяртаюцца да сабраных на плошчы Святога Пятра вернікаў па святах і кожную сераду. Ставарльнікі фільма правялі адзін са звычайных працоўных дзён з 7 раніцы, калі адбываецца Святая Імша, з Папаю Рымскім .Зняўшы фільм, яны дазволілі гэта зрабіць і ўсім гледачам.







All the contents on this site are copyrighted ©.