2007-04-17 14:16:05

Папа Бэнэдыкт 16: музыка маёю таварышкаю жыцьця



У панядзелак 16-га красавіка у зале імя Папы Паўла 6-га адбыўся канцэрт ў гонар 80-ці годдзя Папы, які даў сімфанічны аркестр радыё і тэлебачаньня са Штутгарту , сталіцы Бадэніі-Віртэмбэргіі. Бэндыкт 16 прыпомніў свае асабсітыя кантакты з гэтаю нямецкаю правінцыяю. Кардынал Ратцынгэр ў гадах 1966-69 быў прафэсарам на Унівэрсытэце ў Тыбіндзы.
На заканчэньне канцэрту Папа ў сваім слове сказаў, што мова музыкі ёсьць унівэрсальнаю. Ахоплівае яна і кіруе людзьмі, якія паходзяць з розных культур і рэлігій. Музыка ў стане спалучыць людзей добрае волі на цэлым сьвеце. Гледзячы на ход майго жыцьця, дзякую Богу, што даў мне музыку амаль як таварышку падарожжа, якая заўсёды прыносіла мне суцяшэньне і радасьць. Дзякую таксама людзям, якія ад ранейшых гадоў майго дзяціньства набліжылі мяне да гэтае крыніцы натхненьня і спакою- сказаў Бэнэдыкт 16 на заканчэньне канцэрту.
Больш за 7-м тысячаў асоб прысутных на канцэрце ў Ватыканскай зале імя Папы Паўла 6-га адсьпявала Бэнэдыкту 16 па-італьянску: сто гадоў, да чаго далучаецца таксама і беларуская праграма Ватыканскага Радыё.








All the contents on this site are copyrighted ©.