2007-04-17 14:40:06

Падарункi на дзень нараджэння Свяцейшага Айца.


З днём нараджэння, Папа Ратцынгер! Кардыналы, адкрыўшы сваё паседжанне раней, паведамiлi якой падарунак яны збiралiся зрабiць Свяцейшаму Айцу, магчыма сапсавалi эфект сюрпрызу, але задавальненне Бенедыкта XVI° ад гэтага зусiм не паменьшылася. У дзень 80-годдзя 53 кардынала падарылi яму 100.000 эўра: аб гэтым заявiў кiраўнiк Калегii кардыналаў, былы Дзяржаўны сакратар Апостальскай сталiцы, монс. Анджело Содано. Гэтыя грошы будуць перадзеныя Свяцейшым Айцом на дабрачынныя справы.
Натуральна, ёсць падарунак i ад роднага брата Папы. “Я падарыў яму вопратку для ўрачыстых Богаслужбаў, каб ён мог ужываць яе на iмянiны, на Каляды i на сваё нараджэнне”, - сказаў Георг Ратцынгер.
Кардынал Фрыдрых Веттэр, якi зараз узначальвае Мюнхенскую арцыдыяцэзiю, прывёз у Рым 80 бутэлек баварскага пiва i 2.000 вiншавальных паштовак, напiсаных вернiкамi сваёй арцыдыяцэзii.







All the contents on this site are copyrighted ©.