2007-04-16 14:36:20

Багародзічная малітва вялікоднага пэрыяду "Каралева Неба" ў нядзелю 15-га красавіка


У нядзелю 15-га красавіка на Плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане была адслужана Сьвятая Імша падзякі за 80-т гадоў Папы Бэнэдыкта 16-га. У ёй ўдзельнічала многа кардыналаў і сьвятароў з Рымскае дыяцэзыі ды,самазразумела, натоўпы вернікаў. На пачатку Літургіі кардынал Анджэлё Содано, які цяпер зьяўляецца Дэканам Кардынальскае Калегіі, склаў пажаданьні Папе, запэўніваючы Сьвяцейшага Айца аб любові Усяго Касьцёла.
У сваім казаньні, ў часе Сьвятой Імшы, Бэнэдыкт 16 сказаў, між іншым:
Голас
Мінула ўжо два гады як адыйшоў ад нас Папа Ян Павал ІІ. Паміраючы увайшоў ў сьвятло Божае Міласэрнасьці. Яшчэ за жыцьця Папа Вайтыла звык гаварыць: “Давярайце Божай Міласэрнасьці. Ставайцеся штодня людзьмі Божае Міласэрнасьці”.
Затым Папа Ратцынгэр спаслаўся да свайго “не кароткага” – як ён сам сказаў- жыцьця. Падзякаваў за Хрост атрыманы ў дні народзін, за дасьведчаньне бацькаўскае і матчынае любові, за блізкасьць сястры і брата, таксама за сапраўдную супольнасьць як земскую так і Божай Сям”і- значыць Касьцёла. Прыязьнь з Ісусам Хрыстом ёсьць прыязьню з Тым, які робіць нас людзьмі прабачэньня- сказаў Папа. З Тым, які прабачаючы нам нанава падносіць нас са слабасьці і цераз што нас выхоўвае. Уцьвярджае ў нас сьвядомасьць унутранага абавязку любові. Затым спаслаўся да няверства Сьвятога Тамаша, які навочна жадаў пабачыць раны Хрыста. “Ісус ёсьць зраненым Богам, які пастаянна дазваляе раніцца з любові да нас. Ягоныя раны зьяўляюцца для нас суцяшэньнем і залогам міласэрнасьці- сказаў Бэнэдыкт 16-ы.
Знакі Божае Міласэрнасьці штодзённа нас суправаджаюць, каб іх заўважыць хопіць мець чуйнае сэрца- сказаў Папа. Натуральная схільнасьць да адчуваньня толькі штодзённай працы прысланяе Бога. Калі аднак адкрыем сэрца, мы здолеем заўважыць, што Бог пастаянна для нас добры, што думае аб нас нават у малых рэчах, дапамагаючы дайсьці да вялікіх рэчаў- заўважыў Папа. З радасьцю я пастаянна заўважаю, як многа тых вернікаў, якія мяне падтрымліваюць сваёю малітваю; якія сваёю вераю і любоў”ю дапамагаюць мне выконваць паслугу; якія праяўляюць памяркоўнасьць для маёй слабасьці, пазнаючы ў цені Пятра дабрачыннае сьвятло Ісуса Хрыста. За гэта жадаў-бы цяпер з цэлага сэрца падзякаваць Богу і вам ўсім- сказаў Папа Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.