Пасхальны перыяд стаўся знамянальным для ўсеагульнай хрысціянскай згоды. У адказ
на канцэрт у Рыме, калі ў часе вігіліі хор Трэцьякоўскай галерэі і Вялікі сімфанічны
аркестр Большого театра выканаў твор епіскопа Венскага і Аўстрыйскага ад Рускай
праваслаўнай Царквы Іларыёна - прадстаўніка пры Еўрапейскіх міжнародных арганізацыях,
у Маскве адбыўся канцэрт хора і аркестра Ватыканскай бізілікі "Capella Giulia", "Аmici
dell'Armonia" ды Рымскай філармоніі разам з расейскімі артыстамі.
Прайшоў канцэрт у маскоўскай катэдры Непорочнозачатія Пресвятой Девы Маріі. Разам
з італьянцамі спяваў хор Расійскага сімфанічнага аркестра і Дзяржаўнай акадэмічнай
харавой капэлы Расіі імя Юрлова пад кіраўніцтвам максіма Федотава. У гэты вечар
- 11 красавіка касцёл быў перапоўнены. Праваслаўныя, католікі, проста слухачы аб'ядналіся
ў эмацыянальным парыве радасці, слухаючы цудоўныя гімны Богу, Госпаду Хрысту. Вялікія
творы вялікіх музыкантаў розных часоў і народаў, натхнёных Божым Духам, уразілі ўсіх.
Падзея аб'яднала розныя традыцыі, дала ўзнёсласць і пасхальную радасць. Кіраўнік аркестра
Ватыкана, монсіньёр пабло Коліно сказаў у сваім звароце да маскоўскіх слухачоў, што
ён адчувае, як сон стаецца рэальнасцю, што ягоная старадаўняя мара, калі ватыканскія
і расейскія артысты разам услаўляюць Бога Адзінага, спраўдзілася. Італьянскі святар
і музыкант падкрэсліў, што мастацтва належыць усяму чалавецтву і не ведае межаў.
У гэты прыгожы вечар арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. каталіцкі мітрапаліт для Масквы,
зачытаў на рускай і італьянскай мовах прывітанне кардынала Поля Пупара , старшыні
Папскай рады па міжканфесійным дыялогу і культуры.У прыватнасці, высокі прэлат Святога
пасаду падкрэсліў, што сустрэча культур выяўляе агульныя карані на шляху ўзаемаўзбагачэння
і сяброўства.