2007-04-13 11:04:17

Праграма пастырскага падарожжа Свяцейшага Айца ў Бразылiю.


Падарожжа Свяцейшага Айца ў Бразылiю пачнецца 9 траўня. А 9 гадзiне ранiцы сярэднееўрапейскага часу ён выляцiць з мiжнароднага рымскага аэрапорта “Фюмiчына” i вернiцца 14 траўня ў вайсковы рымскi аэрапорт “Чампiно” а 12.45.
Аб гэтым паведамiла прэсавае бюро Апостальскай сталiцы пад час абнародвання праграмы шостага пастырскага падарожжа Папы за межы Iталii. Згаданая пiлiгрымка Бенедыкта XVI° прымеркавана да V° Генеральнай канфярэнцыi бiскупаў Лацiнскай Амерыкi i Караiбскiх астравоў.
Плануецца, што 9 траўня Свяцейшы Айцец прыляцiць у палове пятага ў мiжнародны аэрапорт Сан Паоло, дзе будзе сустрэты мясцовымi ўладамi. Потым Папа накiруецца на верталёце ў аэрапорт Кампо де Марте ў Сан Паоло. Прыблiзна каля 7 гадзiне вечара ён блаславiць вернiкаў, якiя прыйдуць каб сустрэць яго ў аэрапорт.
10 траўня, пасля Святой iмшы, якую Папа адправiць прыватным чынам, Бенедыкт XVI° сустрэнiцца з Прэзiдэнтам Бразылii у яго рэзiдэнцыi.
А 12.30 у гэты жа дзень запланавана спатканне з прадстаўнiкамi розных рэлiгiй i рэлiгiйных канфесый, пасля чаго ён будзе запрошаны на абед членамi Бiскупскай канфярэнцыi Бразылii. А 18 гадзiне 10 траўня Папа спаткаецца з моладдзю на мунiцыпальным стадыёне Сан Паоло.
11 траўня, а 9.30 у Кампо дi Марте ў Сан Паоло запланавана правесцi Святую iмшу, пад час якой будзе кананiзаваны блаславёны Фрэй Галвао. У той жа дзень, а 16 гадзiне, Свяцейшы Айцец спаткаецца з бразыльскiмi бiскупамi ў катэдры Сан Паоло.
12 траўня ранiцай Папа наведае царкву Надзеi ў Гуарантiгуэта, пасля чаго спаткаеццца з мясцовымi ўладамi i блаславiць вернiкаў. Паведамляецца, што пасля гэтага Бенедыкт XVI° будзе абедаць разам з членамi Прэзiдыўма V° Генеральнай бiскупскай канфярэнцыi Лацiнскай Амерыкi i Караiбскiх астравоў.
На 13 траўня запланавана галоўная падзея папскага падарожжа – а 10 гадзiне ранiцы Свяцейшы Айцец узначалiць Святую iмшу, якае адкрые паседжанне згаданай Генеральнай бiскупскай канфярэнцыi. Пасля абеда ў мясцовай духоўнай семiнарыi, Бенедыкт XVI° наведае ораторый “Апарэсiда”, дзе будуць праходзiць паседжаннi згаданай канфярэнцыi, пасля чаго накiруецца верталётам у мiжнародны аэрапорт Сан Паоло.
Прыблiзна ў 19.40 распачнецца цэрымонiя развiтання, пад час якой Папа таксама звернiцца да прысутных з прамовай.
Прыбыццё Свяцейшага Айца ў рымскi аэрапорт “Чампiно” запланавана на 12.45 сярэднееўрапейскага часу.







All the contents on this site are copyrighted ©.