2007-04-13 11:08:10

Бiскупы Зiмбабве звярнулiся да вернiкаў з Вялiкодным пасланнем.


Бiскупы Зiмбабве пад час вялiкодных святаў распаўсюдзiлi па касцёлах краiны лiст, у якiм гаворыцца аб “сiтуацыi надзвычайнай небяспекi” для грамадскага жыцця i крытыкуецца сучаснае палiтычнае кiраўнiцтва краiны, што выклiкае вялiкую незадаволенасць людзей: “У той час як насельнiцтва пакутуе, што выяўляецца па байкотах, забастоўках i дэманстрацыях, дзяржава адказвае людзям арэстамi, вязнiцамi, забаронамi, дрэнным стаўленнем да свабодаў i катаваннем… Шмат людзей раз’юшаны, што адчуваецца ў розных рэгiёнах краiны”. “Каб пазбегнуць будучага пралiцця крывi i масавага паўстання, - пiшуць бiскупы, - краiна мае патрэбу ў новай Канстытуцыi, якая магла б прывесцi да дэмакратычных i справядлiвых выбараў”.
Наша даведка: iнфляцыя ў Зiмбабве асягае 1700 % у год; без працы застаюцца 80 % насельнiцтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.