У Iталiю на Вялiкодныя канiкулы прыехала шмат пiлiгрымаў i турыстаў.
На Вялiкодныя свята некаторыя буйныя гарады Iталii адчувалi вялiкi наплыў пiлiгрымаў
i турыстаў. Перад усiм гутарка iдзе аб Рыме, куды прыехала каля 400.000 асобаў.
У мясцовых хатэлях практычна не засталося свабодных месцаў. Каля 150.000 асобаў прыехала
ў Фларэнцыю, i каля 120.000 у Венецыю. У той жа час шматлiкiя iтальянцы вырашылi
правесцi пасхальныя канiкулы па-за домам. Напрыклад, з Рыма выехалi 450.000 жыхароў,
з Мiлана – 250.000, а з Турына – 120.000. Пад час Вялiкодных святаў нармальна
працавалi ўсе буйныя дзяржаўныя музеi Iталii.