2007-04-11 13:06:59

Агульная Аўдыенцыя Папы у сераду 11 красавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Маем Сьветлы Тыдзень. У Вечны Горад прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў дзеля Вялікодных сьвятаў ды некаторыя з іх асталіся на сёньняшнюю аўдыенцыю Плошча Сьвятога Пятра была амаль поўнаю. Была гэта ўжо 14-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да таямніцы Уваскрасеньня Хрыста, якую перажываем у Актаве ( васьмі дзён) Вялікай Ночы. Затым Папа вярнуўся да знакаў Уваскрасеньня. Першым з іх была пустая магіла, чаго сьведкамі былі Марыя Магдалена і жанчыны, якія на сьвятаньні прыйшлі да гробу і ўбачылі яго пустым.
RealAudioMP3
Пятро і Ян, якія прыбеглі да гробу занепакоеныя весткаю жанчын, ўбачылі толькі палотны.
Другім знакам Уваскрасеньня былі сустрэчы Хрыста з прыяцелямі і вучнямі: з Марыяй Магдаленай, з Апосталамі ў Вячэрніку, з няверуючым Тамашом, з Вучнямі ў дарозе ў Эмаўс ды іншыя сустрэчы ( як даведваемся з Апостальскіх Дзеяньняў), што адбыліся на працягу 40 дзён.
Аналіз гэтых здарэньняў- працягваў сваю сёньняшнюю катахэзу Бэнэдыкт 16- вядзе да высновы, што Хрыстос устаючы з мёртвых не вярнуўся да жыцьця такога, як перад Укрыжаваньнем але перайшоў да Новага Жыцьця.
Каб сустрэцца з Хрыстом- сказаў на заканчэньне Папа- не трэба глядзець у мінулае але ў будучыню; калі стае сярод нас, напаўняючы нас мірам і заклікае да даваньня сьведчаньня аб гэтым новым жыцьці а затым да ўдзельнічаньня ў ім дзякуючы Ягонай збаўчай сьмерці і Ўваскрасеньню.

На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.