2007-04-10 13:56:58

У Мiлане праходзiць выстава балгарскiх iконаў.


33 iконы вялiкага памеру знаёмяць iтальянцаў з Балгарыяй, краiнай з глыбокiмi хрысцiянскiмi каранямi. Iконы прадстаўлены Нацыянальнай галерэяй мастацтва, якая знаходзiцца ў Сафii Яны ўпершыню дэманструюцца ў Iталii ў Пiнакатэцы св.Амвросiя ў Мiлане. Выстава працягнецца да 1 лiпеня.
Гэтыя шэдэўры ўсходняга мастацтва сведчаць аб Боге, якога нiякi чалавек не мог ўбачыць, у тым лiку i прарок Майсей. Яны паведамляюць аб гiсторыi народа, што шмат пацярпеў за сваю веру, якую баранiў на працягу стагоддзяў. Разам з iконамi на выставе прадстаўлены манускрыпты з Царкоўна-гiстарычнага архiўнага iнстытута пры Святым Сiнодзе Балгарскай Праваслаўнай Царквы. Прадстаўленыя экспанаты з’яўляюцца сымвалам нацыянальнай традыцыi, якая з Сярэднявякоў’я да сярэдзiны ХIХ стагоддзя iснавала ў Балгарыi дзякуючы намаганням манахаў з розных манастыроў.
Балгарыя, якая нядаўна ўвайшла ў склад Еўрапейскай суполкi, працягвае захоўваць уласныя духоўныя традыцыi. Аб гэтым заявiў пад час адкрыцця выставы мiтрапалiт Варны Кiрыл i консул Балгарыi ў Мiлане сп. Iво Iванов.
“Балгары нiколi не адмаўлялiся ад сваёй хрысцiянскай веры”, - зазначыў мiтрапалiт Кiрыл, - нягледзячы на доўгiя гады аттаманскага iга i атэiстычнага рэжыму камунiстаў. Iконы сведчаць аб традыцыi, якая знаходзiлася ў ценi, але зараз яна дапамагае адраджэнню нашага народа”, - сказаў балгарскi праваслаўны ўладыка.







All the contents on this site are copyrighted ©.