2007-04-10 13:56:10

Сьвет першых хрысьціянаў- працяг


У мінулы раз мы расказвалі аб вялікім уплыве мастацтва Рымскай імперыі на хрысціянскае мастацтва ІV стагоддзя, калі хрысціянства ўжо было дзяржўнай рэлігіяй, а рымскія імператары, пачынаючы з Канстанціна, былі хрысціянамі. Аднак вобразы Рымскай імперыі яшчэ доўгі час уплывалі на хрысціянскую іканагарфію. Імперскае мастацтва вельмі моцна садзейнічала тэме Божай усемагутнасці, узнятай Хрыстом.
Самай старажытнай сцэнай, надхнёнай гэтай тэмай, была выява Хрыста які дае Святому Пятру світак Новага Запавету ў прысутнасці Святога Паўла. Адну з самых старажытных версіяў падобнай выявы можна ўбачыць на мазаіцы касцёла Святой Канстанцы ў Рыме, датуецца тая мазаіка прыблізна 350-м годам ад Нараджэння Хрыстова. Гэтая сцэна сімвалізуе Царкву па закону даручаную самаму шанаванаму апосталу, Пятру.
Падобны сюжэт паказаны таксама на купале хрысцільні Святога Яна ў Неапалі. На ім ёсць цікавая асаблівасць: сусветны глобус – або так званая “дзяржава” – там выялены замест Хрыста, як іканаграфічны намёк на ўсеагульнасць яго моцы. Некаторыя імперскія мадэлі, прадстаўляючыя моц, выяўляліся і ў хрысціянскіх храмах. У італьянскім горадзе Равэна, на абсідзе касцёла Святога Віталія, выяўлены Хрыстос, які сядзіць на сусветным глобусе як на троне. Анёлы суправаджаюць і прадстаўляюць яму двух святых. Хрыстос дае Святому Віталію вянок мучаніка і адначасова Святому Эклезію – фундатару храма, дае паменьшаную мадэль лесьвіцы да храма. Відавочна, што гэтая сцэна навеяна цэрымоніямі імператарскага двара, што пацьвярджаецца багатымі адзеннямі святых мучанікаў. Гэта адлюстраванне эпохі.
Сапраўды, не звяртаючы ўвагі на гістарычную рэальнасць, імперскае хрысціянскае мастацтва безпадстаўна надавала святым мучанікам адзенні саноўнікаў двара, бо такім быў дух імператарскага двара. Аб гэтым сведчаць і мазаікі ў хрысцільне знакамітай базіліцы Святога Яна на Латэранскім узгорку ў Рыме, ды і ў іншых месцах. І гэтаму таксама ёсць тлумачэнне. Іх аднолькавасць не ад адсутнасці мастацкай фантазіі майстроў мазаікі і не ад нейкага ўсходняга ўплыву, але ад усведамлённага жадання адчувальна прадстаўляць Боскае і святое. Мастакі былі вернымі дапаможнікамі Царквы, ад іх майстэрства залежала будучыня храма. Уплыў імперскага мастацтва адчуваецца і ў іншых месцах хрысціянскага выяўлення фігур, напрыклад у двух варыянтах тэмы Хрыста ў велічы. Адна з іх цесна звязаная з тэмай перадачы Святому Пятру світка з Новым Запаветам. Хрыстос выяўлены трымаючым крыж, як імператар піку на афіцыйных выявах, па баках выяўлены апосталы ў глыбокім пакланенні.
Тэма Хрыста, які старшынствуе на пасяджэнні апосталаў, была адной з першых уведзенай у хрысціянскую іканагарфію з афіцыйнага мастацтва. Падобная сцэна сустракаецца яшчэ на сценах некаторых саркафагаў першай паловы IV стагоддзя. Выява Хрыста Уседзяржыцеля прадстаўлена на пярэднім плане, за ім палац або горад, які верагодна прадстаўляе Ерусалім – гэта нішто іньшае, як іканагарфічны матыў рымскіх манархаў.
Апосталы, што сядзяць вакол Ісуса, нагадваюць раду ў святым імператарскім палацы. Некаторыя катакомбныя мастакі, якія магчыма яшчэ больш былі надхнёныя імператарскімі асамблеямі, выяўлялі Хрыста седзячым на троне, а вакол яго стоячых апосталаў. Існуе таксама старажытная выява дзе Хрыстос выяўлены разам з апосталамі за сталом. Уся абстаноўка вельмі нагадвае рымскі трыбунал, але гэта нішто іншае, як Страшны суд. На абсідах старажытных хрысціянскіх храмаў Грэцыі і Палестыны, на частках дзе выяўлялі біблейскіх прарокаў, Божыя выявы таксама адпавядалі схемам імперскай велічы. Толькі вакол галавы дадавалі ззяючы арэол. З цягам часу падобны ззянне, або як мы называем – німб, пачалі выяўляць над галавой Дзевы Марыі а потым і апосталаў.
Яшчэ дзве тэмы, часта ўжываныя ў мастацтве першых хрысціян, таксама адлюстроўваюць імперскія мадэлі: дары каралёў і ўваход Хрыста ў Ерусалім. Сцэны перадаюць эпізоды запісаныя ў Евангеллі, безумоўна што гэтыя тэксты мастакі ведалі і следвалі ім. Аднак у перадачы евангельскага тэкста бачны ўплыў імперскага мастацтва, асабліва сімвалічная рашуча афіцыйная перадача вянца і дароў Хрысту ўсходнімі валадарамі. Адзін з выдатных прыкладаў – знакамітая мазаіка на трыумфальнай арке ў рымскай базіліцы Святой Марыі Вялікай Santa Maria Maggiore. Падобным чынам выяўлялі варвараў пераможаных імператарам. Таксама як і трыумфальны ўваход ў горад сваёй імперыі, або захоплены. Тэма якая была распаўсюджана ў грэцкай і рымскай культуры.
Да таго як гэтыя тэмы пачалі выкарыстоўваць хрысціяне, такія выявы сімвалізавалі імперскую моц, распаўсюджаную над пераможаным ворагам і над гарадамі ўшанаванымі візітам імператара. Уклад афіцыйнага рымскага мастацтва ў новую іканаграфію не абмяжоўваецца толькі тымі выявамі, аб якіх мы ўзгадалі, можна было б прыгадаць шмат яшчэ. Справа ў тым, што ерархі Хрысціянскай Царквы ў той час былі заклапочаны больш важнымі праблемамі – дагматыкай і хрысталогіяй, і мастакі таксама яшчэ не мелі падрыхтоўкі каб зрабіць выявы, якія б адлюстоўвалі новыя ідэі. Затое папярэднікі імперскай іканаграфіі прапаноўвалі ім спосабы сімвалічнага прадстаўлення Божай сілы. Так напрыклад у Канстанцінопалі імператар старанна спаўняў ролю Хрыста, прыймаючы за сталом 12 сатрапезнікаў у “залатой палаце” – вялізарнай і багата аздобленай зале.







All the contents on this site are copyrighted ©.