2007-04-10 13:57:33

Вiктар Юшчанка прапанаваў унесцi змены ў закон аб Голадаморы i Халакосце.


Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка ўнёс на разгляд Вярхоўнай Рады законапраект “Аб унясеннi зменаў у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодексы Украiны”, акрэслiўшы яго як неадкладны для разгляду парламентам краiны.
Праект закона мае на мэце ўстанаўленне крымiнальнай адказнасцi за адмаўленне фактаў Голадамора 1932-1933 года i Халакоста, як факта генацыда гебрэйскага народа.
Праект разпрацаваны ў адпаведнасцi з 2 артыкулам закона Украiны “Аб Голадаморы 1932 – 1933 гадоў”. Згодна з гэтым артыкулам публiчнае адмаўленне iснавання Голадамора ва Украiне лiчыцца абразай памяцi мiльёнаў ахвяр, панiжэннем годнасцi ўкраiнскага народа i з’яўляецца незаконным.
Прэзiдэнт Украiны ўпэўнены, што прыняцце закона будзе спрыяць кансалiдацыi грамадзянаў краiны ўсiх нацыянальнасцяў вакол iдэi сцверджання ў грамадстве нецярпiмасцi да любых выяў насiльля, узмацненню павагi да жыцця, правам i свабодам грамадзянаў, умацаванню межнацыянальнай згоды i грамадзянскага мiра ва Украiне.
Прыняцце закона будзе адпавядаць еўрапейскiм дэмакратычным нормам i спрыяць падвышэнню аўтарытэта Украiны ў свеце.
Аргументам на карысць прыняцця Вярхоўнай Радай Украiны закона “Аб унясеннi зменаў у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодексы Украiны” з’яўляецца таксама тое, што шэраг iншаземных дзяржаў на афiцыйным узроўнi ўжо прызналi Голадамор 1932 – 1933 гадоў у якасцi генацыда ўкраiнскага народа i ўстанавiлi крымiнальную адказнасць за публiчнае адмаўленне гэтага факта.
У больш чым за дзесяць краiнаў Еўропы, у прыватнасцi ў Францыi, Швейцарыi, Бельгii, Польшчы, прадугледжана крымiнальная адказнасць за адмаўленне Халакоста гебрайскага народа. У Аўстрыi i Чэхii за гэта магчыма быць пазбаўленым волi ад 6 месяцаў да 10 гадоў. У Германii, Румынii i Iзраiлi – да 5 гадоў вязнiцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.