2007-04-09 09:42:34

Вялікдзень у Ватыкане


RealAudioMP3 Гэтыя словы вялікодных пажаданьняў для беларусаў а таксама пажаданьні ў 62-х мовах сьвету, дайшлі а паўдні ў нядзелю 8-га красавіка, за пасрэднтцтвам радыё і тэлебачаньня, якіх было больш за сотню, да больш за 60-ці краін сьвету.
Традыцыйная вялікодная сустрэча Папы з вернікамі, спалучана з надзяленьнем Апостальскага Блаславенства “Урбі эт Орбі” ( гораду Рыму і сьвету) была папярэджана Сьвятою Эўхарыстыяю, якую Папа Бэнэдыкт 16 адслужыў на Плошчы перад Базылікаю Сьвятога Пятра. У Сьвятой Імшы удзельнічала больш за 100 тысяч вернікаў.
У сваім вялікодным пасланьні Сьвяцешы Айцец гаварыў аб болі, сьмерці і цярпеньні ў розных рэгіёнах сьвету. Ды сказаў, што яны могуць выставіць на пробу веру сучаснага чалавека. Толькі Бог, які любіць нас да той ступені, што бярэ на сябе нашыя болі, асабліва спрычыненыя не з нашае віны, ёсьць годны веры- сказаў Бэнэдыкт 16. Далей спаслаўся да цярпеньняў сучаснага сьвету. Прыпомніў сьціхійныя няшчасьці і чалавечыя трагэдыі, якія спрычыняюць вялікія ахвяры ды матарыяльныя ўтраты.
RealAudioMP3
Думаю аб тым, што нядаўна здарылася на Мадагаскары, на Астравах Саламона, ў Лацінскай Амэрыцы ды іншых рэгіёнах сьвету. Думаю аб бедстве голаду, аб нявылечных хваробах, тэррарызме, аб выкраданьнях асоб, аб насільлі, якое часам выконваецца ў імя рэлігіі, аб пагардзе да жыцьця, аб парушаньні правоў чалавека, аб экплуатацыі іншага чалавека.
З занепакоеньнем Папа спаслаўся да сітуацыі, якая пануе ў рэгіёнах Афрыкі. “У Дарфуры і ў суседніх краінах надалей ўтрымліваецца катастрафічная гуманная сітуацыя. У Кіншасе, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, сутычкі і грабежы, якія мелі месца ў мінулых тыднях, робяць тое, што можна баяцца пра будучыню дэмакратычнага працэсу ў Конга і пра адбудову краіны. У Самалі ўзьнята нанава ўзброенныя сутычкі, якія аддаляюць такім чынам, пэрспэктывы міру і ўзмацоўваюць рэгіянальны крызіс. Пагрозьлівы крызіс мучыць Зімбабвэ, да той ступені, што ў нядаўным дакуманце біскупы краіны як адзіную дарогу выхаду з сітуацыі ўказалі малітву і заангажаваньне ў карысьць супольнага дабра- сказаў Бэнэдыкт 16.
Затым спасылаючыся да сітуацыі ў азійскіх краінах Папа прыпомніў патрэбу прымірэньня і міру ва Усходнім Тіморы, які падрыхтоўваецца да важных палітычных выбараў. “Міру патрабуе таксама Шры Лянка, дзе толькі развяязкі ўздыманыя ў дарозе перагавораў змогуць пакласьці канец драме крывавага канфлікту; ды Афганістан, дзе валадараць неспакой і недахоп стабільнасьці- сказаў у сваім вялікодным пасланьні Сьвяцейшы Айцец.
На даўжэй Папа затрымаўся пры рэгіёне Блізкага Усходу.
RealAudioMP3
Калі зьяўляюцца знакі надзеі ў дыялогу паміж Ізраілям а ўладамі Палестыны, нічога пазітыўнага не дзеецца, на жаль, у Іраку, ў якім ў нязлічоных замахах праліваецца кроў, а цывільнае грамадзтва прымушанае да ўцёку. У Лібане хаос, які пануе ў палітычных установах пагражае ролі, якую гэтая краіна павінна выконваць у гэтым рэгіёне. Далей Папа прыпомніў цяжкасьці, якія штодзённа сустракаюць хрысьціянскія супольнасьці на Блізкім Усходзе ды эксодус хрысьціян са Сьвятой Зямлі. Народам, якія там жывуць, Сьвяцейшы Айцец перадаў сардэчныя словы сваёй духоўнай блізкасьці.
На заканчэньне свайго Вялікоднага Пасланьня Бэнэдыкт 16 заахвоціў вернікаў глядзець на зло вачыма надзеі, гэта значыць цераз раны Уваскрослага Хрыста. Ён не адстараніў цярпеньня і зла са сьвету. Перамог іх любоў”ю і па прыкладу гэтае любові наказаў сваім вучням узаемна любіцца. Таксама і мы, зьвярнуўся Папа да ўсіх вернікаў сьвету, абьяднаныя з Ім, будзьма гатовыя аддаць жыцьцё за братоў, зробімся апосталамі міру, пасланьцамі радасьці, якая не баіцца болю, радасьці Уваскрасеньня- так завершыў сваё пасланьне Папа Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.