2007-04-06 13:24:45

Пасхальны Трыдуум у Ватыкане


Сёньня Вялікая Пятніца- дзень мукаў і сьмерці Госпада нашага Ісуса Хрыста. У гэты момант, калі ідзе ў эфір нашая праграма адпраўляецца ў Базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане Літургія Гасподніх Мукаў,якую служыць Папа Бэнэдыкт 16. Пасьля гэтае Імшы, а гадзіне 22.15 мескага часу, адбудзецца Крыжовая Дарога ў Рымскім Калізэі, зразумела з удзелам Сьвяцейшага Айца. Тэксты роздумаў для паасобных станцыяў, у гэтым годзе напісаў ксёндз Джанфранко Равасі. Ён зьяўляецца біблістам, дырэктарам Амбразыянскае Бібліятэкі ў Мілане і членам Папскае Біблійнае Камісіі. Але аб гэтых здарэньнях мы раскажам больш у нашай заўтрашняй праграме.
А цяпер, на хвілінку, вернемся да дзейнасьці Папы у чацьвер, Вялікі Страсны Чацьвер. Менавіта вечарам, Папа Бэнэдыкт 16, адслужыў у Базыліцы Сьвятога Яна на Латэране, Імшу Гасподняе Вячэры, ў часе якой Сьвяцейшы Айцец абмыў ногі 12-м сьвецкім асобам, на памятку жэсту Ісуса Хрыста, які Ён зрабіў Апосталам у часе Апошняе Вячэры. У казаньні Папа Бэнэдыкт 16 сказаў, што Хрыстос стаўся для нас Ягняткам і Сьвятыняю. Далей Папа зьвярнуў увагу, што існуюць пэўныя разыходжаньні ў апісаньні Апошняе Вячэры ў Апостала Яна і ў другіх Эвангэлістаў.
RealAudioMP3
Апосталы Матэй, Марак і Лука расказваюць, што Ісус ў часе традыцыйнага пасхальнага банкету перадаў вучням дар свайго Цела і Крыві. За тое паводле Эвангэльля ад Сьвятога Яна Хрыстос паміраў на крыжы у хвіліне, калі ў Ерусалімскай Сьвятыні забівана ягнятка, якое спажывана пазьней ў дамах. Да нядаўна не здолена развязаць гэтае цяжкасьці. Адкрыцьцё пісьмаў з Кумрану – сказаў Папа- падсунула магчымыя развязкі, якія маюць вялікую дозу праўдападабенства. Ісус мог адпраўляць Пасху з вучнямі паводле каляндара кумранскае супольнасьці, затым прынамсі адзін дзень раней, чым іншыя Гэбрэі. Была яна без ягнятка- але сам Хрыстос быў у часе ў гэтае Вячэры Ягняткам і Сьвятыняю. У цэнтры новае Пасхі Хрыста- сказаў на заканчэньне свайго казаньня Папа- стаў крыж. З яго паходзіць новы дар, які прынёс Ісус. Такім чынам крыж астаецца назаўсёды ў Сьвятой Эўхарыстыі, ў якой мы можам сьвяткаваць з Апосталамі, на працягу вякоў, новую Пасху.
Яшчэ сёньня ў праграме ёсьць Крыжовая Дарога- смутны успамін аб дарозе Хрыста на Галгофту- якая за парэднтцтвам тэлебачаньня будзе перадавацца на ўвесь сьвет. Але больш вестак аб дзейнасьці Папы у Вялікім Тыдні, будзем перадаваць у нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.