2007-04-05 15:04:22

Язэп Янушкевіч уганараваны прэміяй імя Сапегі


Архівіст, пісьменнік, перакладчык Язэп Янушкевіч уганараваны прэміяй імя Льва Сапегі. Язэп Янушкевіч ужо другі лаўрэат узнагароды імя Льва Сапегі. Гэтая ўзнагарода была заснаваная летась групай польскіх універсітэтаў і грамадскіх арганізацый пад патранатам прэзідэнта Польшчы.
Даецца яна за выдатныя заслугі ў фармаванні і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, а таксама ў збудаванні незалежнай, дэмакратычнай Беларусі. Лаўрэат прэміі па чарзе з’яўляецца госцем названых універсітэтаў і чытае лекцыі, прысвечаныя беларускай тэматыцы. Першым лаўрэатам прэміі Сапегі стаў гісторык Валянцін Голубеў.
Язэп Янушкевіч збіраецца выкарыстаць сваё прыбыванне ў Польшчы для завяршэння працы над доктарскай дысертацыяй “Роўныя ў няволі. Беларуска-польскія літаратурныя сувязі ў ХІХ ст.”.








All the contents on this site are copyrighted ©.