2007-04-03 14:23:53

Прэмiя iмя Гуллермо Кано прысуджана Ганне Паляткоўскай.


Расейскай журналiстке Ганне Паляткоўскай, забiтай у мiнулым годзе, прысуджана прэмiя iмя Гуллермо Кано. Гэта прэмiя прысуджаецца ў галiне свабоды друку мiжнароднай арганiзацыяй ЮНЭСКО. Рашэнне было прынята мiжнародным журы, якое складалася з 15 журналiстаў. “Ганна Паляткоўская выявiла незвычайную адвагу i рашучасць у асвятленнi падзей, злучаных з вайной у Чачне, пасля таго як увесь свет забыў аб гэтым канфлiкце”, - напiсана ў заяве членаў журы. “Яе адданасць i нястомны пошук праўды з’яўляюцца ўзорным прыкладам для ўсiх журналiстаў, не толькi ў Расii, але i ва ўсiм свеце”.
Прэмiя Гуллермо Кано прысуджаецца асобам i арганiзацыям, якiя рызыкуюць сваiм жыццём пры выкананнi свайго доўга ў галiне права атрымання iнфармацыi i свабоды друку. Журналiстка расейскай “Новай газеты” Ганна Паляткоўская была вядомая дзякуючы сотням артыкулаў, у якiх паведамляла аб вайне ў Чачне i аб парушэннi праў чалавека, зробленых як расейскiмi вайскоўцамi, так i чачэнцамi. Акрамя таго, яна паведамляла аб карупцыi чыноўнiкаў з Мiнiстэрства абароны Расii. 7 кастрычнiка 2006 года Ганна Паляткоўская была забiта чатырмя выстраламi ў сваёй хаце. Яе журналiстская праца была адзначана многiмi прэмiямi. Сярод iншага прэмiяй iмя Андрэя Сахарава “за жыццё, прысвечанае журналiзму”, i прэмiяй iмя “Улафа Пальме”.
Цэрымонiя ўручэння прэмii Гуллермо Кано адбудзiцца 3 траўня ў дзень свабоды друку ў горадзе Меделлiн (Калумбiя), родным горадзе журналiста, якi быў забiты 20 гадоў таму за артыкулы, прысвячаныя дзейнасцi гандляроў наркотыкамi.







All the contents on this site are copyrighted ©.