2007-04-02 09:11:47

Споўнiлася пяць гадоў з дня смерцi монс. Бернардо Антонiнi.


У Расii i ў Iталii ў гэтыя днi прайшлi мерапрыемствы, прысвячаныя V° гадавiне з дня смерцi монс. Бернардо Антонiнi “святара, духоўнага айца i нястомнага арганiзатара”, якi шмат зрабiў для Каталiцкай Царквы ў Расii. Такiмi словамi прыпомнiў нябожчыка арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч у лiсце, накiраваным монс. Флавiо Роберто Карраро, кiраўнiку Веронскай дыяцэзii, да якой належаў монс. Антонiнi i дзе таксама прайшлi цэрымонii, прысвячаныя яго памяцi.
Панiхiды былi адслужаны ў Санкт-Пецярбургу, Маскве i Вероне. У iтальянскай дыяцэзii ў хуткiм часе плануецца распачаць працэс беатыфiкацыi монс. Антонiнi.
У сваiм лiсце арцыбiскуп Кандрусевiч прыпамiнае нябожчыка як вельмi пабожнага i пакорлiвага святара, якi прысвяцiў уласнае жыццё “развiццю мiжканфесыйнага i межрэлiгiйнага дыялога, перад усiм гэта тычыцца адносiнаў з Русскай Праваслаўнай Царквой”.
Сярод iншага, - нагадвае арцыбiскуп Кандрусевiч, - ён стаяў у вытокаў стварэння каталiцкага тэалагiчнага каледжа iмя Тамаша Аквiнскага ў Маскве i шмат зрабiў для адкрыцця каталiцкай духоўнай семiнарыi “Марыя – Каралева апосталаў” у Санкт-Пецярбургу; удзельнiчаў у каталiцкiх радыёпраграмах, арганiзоўваў розныя мерапрыемствы для святароў i шмат намаганняў прыклаў да падрыхтоўкi святкавання Юбiлею 2000 года.








All the contents on this site are copyrighted ©.