2007-04-02 15:34:10

Папулярны каталіцкі часопіс "La Famiglia cristiana (хрысціянская сям'я)" змясціў інтэрв'ю з Джуліо Андрэоці, які шмат гадоў быў вядучым палітычным дзеячам Італіі і застаецца пажыццёвым ганаровым сенатарам. Андрэоцці выступае адным са сведкаў святасці Папы Яна Паўла 2.


Працэс беатыфікацыі польскага Папы працягваецца, гэта значыць, што спецыяльная Ватыканская камісія з падключэннем найпаважаных свецкіх навукоўцаў вывучае ўсе дзеянні, у дадзеным выпадку, Папы Вайтылы на прадмет карысці для чалавецтва і выпадкі, якія могуць быць прызнаваныя цудамі, значыцца, не могуць быць растлумачаныя натуральнымі навукамі.
Калі польскі кардынал Карал Вайтыла быў выбраны на Папу Рымскага і ўзяў сабе імя Яна Паўла 2, Джуліо Андрэоці быў прэм'ер-міністрам Італіі, прычым, неўпершыню ўжо. Ён зараз з усмешкаю прыпамінае, што быў здзіўлены тым, што Папам стаўся чалавек, маладзейшы за яго. У перыяд польскага крызісу перад "перастройкай" Андрэоці быў Міністрам замежных спраў сваёй краіны, дык за парадамі і тлумачэннямі шмат разоў звяртаўся да Папы. Абмяркоўваў справы перад сваімі паездкамі ў Варшаву, Маскву і іншыя сталіцы свету. Цяпер ў каталіцкім часопісе спадар Андрэоці вызначае, што больш за ўсё яго ўраджвала любоў Папы Яна Паўла 2 да сваёй радзімы, да палякаў, яктаксама і да Італіі і італьянцаў - другой радзімы. Італія стварыла ў гэтыя гады аплшняй чвэрці 20 стагоддзя спецыяльны цэнтр дапамогі палякам-эмігрантам. Размясцілі яго ў прыморскім горадзе Лаціна. Пасля гэтага італьянскі палітык чакаў пачуць ад Папы падзяку, але пачуў папрок: чаму дапамагаеце лепшым людзям, найбольш актыўным патрыётам, пакідаць Польшчу?
Спадар Андрэоці з вялікай цеплынёй прыпамінае некаторыя іншыя кантакты з Папай, які так надзвычайна паўплываў на гісторыю Царквы і свету. Свае ўспаміны і асабістыя лісты перапіскі між імі італьянскі дзеяч перадаў спецыяльнай ватыканскай камісіі, сцвярджаючы, што некаторыя рашэнні , што выплывалі з іхніх перамоваў, можна тлумачыць не толькі чалавечай мудрасцю, але і Боскім натхненнем.







All the contents on this site are copyrighted ©.