2007-04-02 15:33:03

Канец першага этапу Бэатыфікацыі Папы Яна Паўла ІІ



Роўна а паўдні, ў панядзелак 2-га красавіка ў Базыліцы Сьвятога Яна на Латэране, значыць у катэдры рымскіх біскупаў, Вікарый Рыму кардынал Камільлё Руіні ўрачыста пацьвердзіў сапраўднасьць сьведчаньняў аб сьвятасьці Папы Вайтылы, што былі сабраныя ў Польшчы ды ў Італіі, монс.Славамірам Одэрам Затым разам з цэлым Кананічным Трыбуналам абвясьціў пераданьне запячатаных сьведчаньняў да Ватыканскае Кангрэгацыі Кананічных Спраў. Сярод дакумантаў ёсьць пацьверджанае лекарамі аздараўленьне ад хваробы Паркінсона французкае законніцы Марыі Сімон-Піер, якая- як сьцвярджае, атрымала выздараўленьне дзякуючы малітвам да памёршага Папы. Патрэбаваны да бэатыфікацыі цуд гэта для Каталіцкага Касьцёла знак, што Ян Павал ІІ знаходзіцца ў раі і там заступаецца за вернікаў, якія да яго зьвяртаюцца.
Усе фармальнасьці, якія вядуцца паводле ватыканскіх працэдур, могуць працягнуцца нават некалькі гадоў. Можа іх паскорыць толькі наступнік Яна Паўла ІІ—Папа Бэнэдыкт 16. Папа Ратцыенэр можа нават вырашыць аб прапушчэньні працэсу бэатыфікацыі і правядзеньні неадкладна канаізацыйнага працэсу. На думку духоўных за такою магчымасьцю прамаўляе ўсеагульнасьць культу польскага Папы.
Яшчэ а гадзіне 17.30 рымскага часу, цэлы час у панядзелак 2-га красавіка, Папа Бэнэдыкт 16 адслужыць на Плошчы Сьвятога Пятра Сьвятую Імшу ў намеры свайго папярэдніка.
І на заканчэньне вечарам, 2-га красавіка ў Ватыканскіх Гротах, якія знаходзяцца ўнутры Ватыкану, ў Ватыканскіх Садах, адбудзецца Ружанцовая малітва ў памяць Папы Яна Паўла ІІ. У чуваньні, якое зарганізавала моладзь, прыймуць удзел, між іншым, кардынал Махарскі ды кракаўскі мітрапаліт кардынал Дзівіш, які будзе старшынстваваць гэтай Ружанцовай малітве.
У рымскіх урачыстасьцях другой гадавіны сьмерці Яна Паўла ІІ і закрыцьця дыяцэзальнае фазы бэатыфікацыйнага працэсу прыняло ўдзел многа дастойнікаў, як царкоўных так і сьвецкіх.








All the contents on this site are copyrighted ©.