2007-04-02 09:03:52

Заява кiраўнiка знешнепалiтычнай установы Ватыкану аб хрысцiянскiх каранях Еўропы.


Кiраўнiк знешнепалiтычнага аддзела Апостальскай сталiцы, арцыбiскуп Дамiнiк Мамбертi адзначыў, што Святы Пасад не будзе падтрымлiваць палiтыку пашырэння Еўрапейскага саюза ў выпадку, калi гэта будзе пагражаць “прынцыпам i вартасцям хрысцiянства, зрабiўшага Еўропу маяком цывiлiзацыi для ўсяго свету”.
Сваю заяву каталiцкi дастойнiк зрабiў пад час сустрэчы з членамi камiтэта Еўрапейскай бiскупскай канфярэнцыi, прысвячанай 50 гадавiне “Рымскага пагаднення”.
Арцыбiскуп Мамбертi заклiкаў еўрапейскiх лiдэраў не адмаўляцца ад хрысцiянскiх вартасцяў. “Толькi шляхам iх захавання магчыма пазбегнуць рызыкi страты iдэнтычнасцi еўрапескiх краiнаў, - зазначыў ватыканскi дастойнiк. – Еўропа не можа зразумець сябе без хрысцiянства, i калi Еўрапейскi саюз “здрадзiць” хрысцiянству, ён здрадзiць самому сабе”.
Акрамя таго, монс.Мамбертi выказаў вялiкую надзею на тое, што ў будучай Еўрапейскай канстытуцыi будзе прыпомнена хрысцiянства i што гэта канстытуцыя абаронiць сямью, заснаваную на шлюбе памiж мужчынай i жанчынай.







All the contents on this site are copyrighted ©.