2007-04-02 09:08:45

Арцыбiскуп Джон Фолей прыняў удзел у канфярэнцыi "Iнфармацыя i абарона праў непоўнагадовых" у Мессiне.


“Моладзь мае права патрабаваць ад СМI падаваць праўдзiвую iнфармацыю i з павагай ставiцца да годнасцi кожнага чалавека”, - заявiў 20 сакавiка арцыбiскуп Джон Фолей, Старшыня Папскай рады да спраў СМI, якi прыняў удзел у канфярэнцыi пад назвай “Iнфармацыя i абарона праў непоўнагадовых”. Арцыбiскуп нагадаў, што апошняе пасланне Свяцейшага Айца на Сусветны дзень СМI было накiравана менавiта да маладых людзей.
“Бенедыкт XVI°, - зазначыў монс.Фолей, - ведае, што СМI маюць магчымасць дапамагчы моладзi рэалiзаваць iх мары i надзеi. Але, - дадаў ватыканскi дастойнiк, - змест многiх праграмаў i артыкулаў можа таксама i прынесцi шкоду здароваму развiццю асобаў. У сувязi з гэтым ён заклiкаў маладых людзей не толькi ўважлiва ставiцца да атрымлеваемай iнфармацыi, але i супрацоўнiчаць у яе вытворчасцi. “Моладзь мае права патрабаваць ад СМI таго, што служыць для абароны агульнага дабра, у тым лiку справядлiвасцi, супрацьстаўлення насiльлю i разбэшчванню.
“Свяцейшы Айцец, - сказаў у заканчэннi сваёй прамовы арцыбiскуп Фолей, - просiць ад журналiстаў i маладых людзей быць станоўчымi, не абмяжоўвацца скаргамi, але ўносiць асабiсты ўклад у перабудову грамадства, паведамляючы свету аб Добрай навiне Езуса”.







All the contents on this site are copyrighted ©.