2007-03-31 10:19:39

Біскуп Чэслаў Сіповіч: Сьвятар і Беларус- працяг


Заставаліся яшчэ чатыры колішнія друйскія клерыкі – Фэлікс Журня, Францішак Апячонак, Баніфат Саруль i Антон Лось – усе, апроч аднаго, крыху малодшыя за Сіповіча. Усе чатыры давучваліся ў Польшчы і атрымалі сьвятарства ў 1943–1946 гадох. Сіповіч думаў, што яны, як i ён, засталіся шчырымі беларусамі i мелі жаданьне працаваць сярод свайго народу. Але насамрэч сталася іначай. Пад канец 1956 году Сіповіч усталяваў сувязь з адным зь ix, Францішкам Апячонкам. 19 лютага 1957 году Сіповіч даслаў Апячонку пакет зь сьвятымі абразкамі, якія той прасіў, падаючы ix кошт як 10 імшальных інтэнцыяў. 5 сакавіка Апячонак адаслаў пакет назад з кароткім лістом, зразумела, па-польску: «Пакет адсылаю назад... Інтэнцыяў, зразумела, не служу, хіба толькі адну i то на інтэнцыю Ксяндза (г. зн. Сіповіча. – А.Н.), каб Ксёндз быў больш сумленны» (Paczkę odsyłam... Intencji oczywiśce nie odprawiam, najwyżej jedną i to w Księdza intencji, aby Ksiądz był uczciwszy). Сіповіч адказаў 15 сакавіка: «Мне вельмі прыкра, што пасьля гэтак доўгага чаканьня нейкай весткі ад сваіх, атрымаў гэткі няветлівы ліст». Апячонак адгукнуўся па-польску 8 красавіка: «Калі ідзе пра лучнасьць з сваімі, то мне здаецца, што ўся віна на баку тых, што за мяжою» (Jeżeli idzie o łączność ze swoimi, to mi się zdaje, że całą winę ponoszą ci, którzy są za granicą). Было ясна, што Апячонак ды іншыя колішнія друйскія клерыкі маглі сказаць, што для ix, як у той прыказцы на чыстай трасянцы, “курыца ня пціца, Польшча не заграніца”. Яны і ня мелі ахвоты, і не разумелі патрэбы працаваць сярод беларусаў, асабліва на эміграцыі. Адзіны вынятак – айцец Фэлікс Журня, для якога польская курыца была “пціцаю”.

Айцец Сіповіч зьвяртаўся 9 чэрвеня 1956 году да Іваноўскага: «Я ня толькі ня гневаюся, але ўдзячны вам, што мяне падбухторылі напісаць у Бацькаўшчыну пра Марыян Гауз. Я ўжо гэта зрабіў... Як убачыце з майго выясьненьня, што няма сумніву, што Марыян Гауз астанецца за беларусамі нават па маёй сьмерці».

Ліст у Бацькаўшчыну пісаўся ў разьліку на тое, каб супакоіць беларусаў. У сапраўднасьці ён нічога ня выясьніў i выклікаў больш пытаньняў, чым даў адказаў.

Некалькі словаў пра 3000 фунтаў, якія заставалася сплаціць летувіскім марыянам у 1959 годзе. У тым часе прыплыў ахвяраў моцна зьменшыўся (што, пасьля пяці гадоў, зусім зразумела). Доўг пакрываўся зь невялікай гадавой дапамогі для Беларускай Каталіцкай Місіі ад Усходняй Кангрэгацыі. Дарэчы, у гадавых грашовых справаздачах беларускіх марыянаў у іхную генэральную раду ў Рым у 1960-х гадох гэтая дапамога значыцца як “Subsidium Sacrae Congregationis Orientalis pro Marian House” (дапамога Сьвятой Усходняй Кангрэгацыі для Марыян Гаўз). Наступная табліца, складзеная на падставе марыянскіх рахунковых кніг (асобных рахунковых кніг для Місіі не вялі), гэта наглядна паказвае:




Дапамога Ўсходняй КангрэгацыіВыплата за Марыян Гаўз














ДатаСумаў фунтахДатаСумаў фунтах
 Студзень 1960 г.10 сакавіка 1961 г.3 красавіка 1962 г.1 студзеня 1963 г.10 лютага 1964 г.23 студзеня 1965 г.9 лютага 1966 г. УСЯГО  500500500500500750500 3750  25 студзеня 1960 г.10 сакавіка 1961 г.3 красавіка 1962 г.1 студзеня 1963 г.11 лютага 1964 г.26 студзеня 1965 г.9 лютага 1966 г. 500500500500500250250 3000

Такім чынам, Усходняя Кангрэгацыя сталася без свайго ведама i жаданьня дабрадзеем закону марыянаў...

Чэслаў Сіповіч адрозьніваўся вялікай сьмеласьцю й ініцыятывай, што брала вытокі ў ягонай шчырай веры. Ён быў таксама моцна прывязаны да закону марыянаў і глыбока яму ўдзячны. На жаль, гэтая прывязанасьць, заснаваная на эмоцыях, часта не дазваляла яму цьвяроза зірнуць на некаторыя рэчы i бачыць ix у існым сьвятле. Айцец Сіповіч марыў заснаваць “Новую Друю”, кляштар беларускіх айцоў марыянаў, якія б “назаўсёды” кіравалі Беларускай Каталіцкай Місіяй у Англіі. Ён ня мог нават думкі дапусьціць, што аднаго дня ў Марыян Гаўз не застанецца ніводнага беларускага сьвятара-марыяніна. На жаль, тое, чаго ён не чакаў, здарылася, i Місія апынулася ў вельмі цяжкім, каб не сказаць безвыходным, становішчы.







All the contents on this site are copyrighted ©.