100 арганізацый з амаль 70 краін свету ўключае ў сабе Сусветны жаночы каталіцкі Саюз.
Кіруе ім арцыбіскуп Станіслаў Рылко, Прэзідэнт Папскай Рады па справах свецкіх.
Саюз атрымаў на гэтым тыдні статус міжнароднай грамадскай асацыяцыі вернікаў кананічнага
права і стаецца такім чынам прызнаванай Папскай структурай. Як зазначыла на адпаведнай
урачыстасці генеральны прэзідэнт Саюза спадарыня Карен Харлей, " атрыманы статут з'яўляецца
знакам прызнавання нястомных намаганняў жанчын-хрысціянак, якія працуюць у Саюзе
на парафіяльным, дыяцазальным, нацыянальным і міжнародным узроўнях". Сёння - гэта
мільёны свецкіх жанчын каталічак па цэлым свеце. Заснаваны жаночы каталіцкі
Саюз у 1910 годзе. Яго прызначэнне - спрыяць удзелу і поўні адказнасці жанчын-каталічак
ў Царкве і грамадстве. Такім чынам, члены Саюза ажыццяўляюць асаблівую і непаўторную
місію Эвангелізацыі і развіцця чалавецтва ад першахрысціянскай грамады вучаніц Езуса.