2007-03-30 15:14:33

У Бельгii прайшло спатканне францiшканаў Еўропы.


У сталiцы Бельгii прайшло спатканне II° Еўрапейскай асамблеi Канфярэнцыi вышейшых настаяцелей Усходняй i Цэнтральнай Еўропы i Мiжземнамор’я, у якiм прыймалi ўдзел 57 законнiкаў-францiшканаў (Братоў меньшых канвентуальных), сярод iх былi кiраўнiкi правiнцый, настаяцелi кляштароў, генеральныя i правiнцыяльныя дэлегаты, члены Генеральнай рады закона.
Праца асамблеi праходзiла пад старшынствам кiраўнiка закона брата Яўхiма Гермека. Па словах удзельнiкаў спаткання, гэта сустрэча ў Бруссэле дапамагла лепей зразумець рэчаiснасць i вопыт суполак закону i спрыяла абмеркаванню пытання, як у новай Еўропе будзе развiвацца служэнне канвентуальных францiшканаў.
Кiраўнiк закону ў сваёй прамове, прысвячанай тэме “Новая культура для новых выклiкаў у Еўропе”, заклiкаў членаў закону “у канкрэтных гiстарычных падзеях прыймаць подых Святога Духа, Якi запрашае i заахвочвае нас да новых формаў сведчання” на карысць еўрапейскага кантынента i закона, якi плануе праз два месаца правесцi генеральны капiтул. Секулярызм i недахоп культурных арыенцiраў, фундаменталiзм i супрацьстаянне народаў, неабходнасць развiваць дыялог памiж рэлiгiямi i культурамi – на гэтыя праблемы, адзначыў брат Яўхiм Гермек, павiнен даць адказ кожны францiшканiн, дзеля “стварэння новага хрысцiянскага гуманiзма”.







All the contents on this site are copyrighted ©.